Коннік без галавы. Майн Рыд

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Коннік без галавы - Майн Рыд страница 14

Коннік без галавы - Майн Рыд

Скачать книгу

піць без дазволу. Праўда, Тара?

      Сабака зноў падняў морду над попелам і зноў фыркнуў.

      – Ты ж у мінулы раз сказала «ага»? I цяпер кажаш тое ж самае? А, Тара?

      Сабака зноў выдаў той жа гук, які мог быць выкліканы невялікай прастудай або попелам, што трапіў яму ў ноздры.

      – Зноў «ага»? Так і ёсць! Вось што гэтае нямое стварэнне хоча сказаць! He спакушай мяне, стары злодзей! Не-не, ні кроплі віскі. Я толькі дастану корак з бутлі і панюхаю. Напэўна гаспадар нічога не заўважыць; а калі б нават і заўважыў – ён не раззлуецца. Толькі панюхаць – гэта ж не бяда.

      З гэтымі словамі ірландзец устаў і накіраваўся ў куток, дзе стаяла бутля.

      Нягледзячы на ўсе запэўненні, у яго руках было штосьці зладзейскае – не то ён не быў упэўнены ў сваёй чэснасці, не то сумняваўся, ці хопіць у яго сілы волі процістаяць спакусе.

      Ён пастаяў крыху, прыслухаўся, абярнуўшыся да дзвярэй; потым падняў спакуслівую пасудзіну, выцягнуў корак і паднёс рыльца бутлі да носа.

      Некалькі секунд ён заставаўся ў гэтай позе; у цішыні толькі час ад часу чулася фырканне, падобнае да таго, якое выдаваў сабака і якое ірландзец вытлумачыў як сцвярджальны адказ на свае сумненні. Гэты гук выражаў задавальненне ад духмянага моцнага напою.

      Аднак гэта заспакоіла яго толькі на кароткі час; паступова дно бутлі падымалася ўсё вышэй, а рыльца яе з той жа хуткасцю апускалася прама да выцягнутых губ.

      – Чорт вазьмі! – усклікнуў ірландзец яшчэ раз, глянуўшы крадком на дзверы. – Плоць і кроў не могуць процістаяць паху гэтага цудоўнага віскі – як не паспрабаваць яго! Было не было! Я толькі адну кроплю, толькі б змачыць кончык языка. Можа, апяку язык… ну ды ладна.

      I горла бутлі прыйшло ў сутыкненне з губамі; але, відаць, справа ішла не аб «кроплі, каб змачыць кончык языка», – пачулася бульканне вадкасці, якое сведчыла, што ірландзец, відаць, вырашыў прамачыць як след усю гартань і нават больш.

      Цмокнуўшы з задавальненнем некалькі разоў, ён заткнуў бутлю коркам, паставіў яе на месца і зноў усеўся на сваю табурэтку.

      – Ах ты, старая шэльма Тара! Гэта ты ўвяла мяне ў спакусу. Ну нічога, гаспадар не даведаецца. Усё роўна ён хутка паедзе ў форт і зможа зрабіць новы запас.

      Некалькі хвілін ірландзец сядзеў моўчкі. Ці думаў ён пра сваю правіннасць, ці проста цешыўся ўздзеяннем алкаголю – хто ведае?

      Неўзабаве ён зноў загаварыў:

      – I што гэта майстра Морыса так цягне ў пасёлак? Ён сказаў, што адправіцца туды, як толькі зловіць крапчастага мустанга. I на што яму раптам так спатрэбіўся гэты канёк? Гэта не так сабе. Гаспадар ужо тры разы паляваў на яго і не змог накінуць вяроўку на шыю гэтаму дзікаму стварэнню – а сам жа ён быў на гнядым, во як! Ён кажа, што разаб’ецца ў блін, а ўсё ж такі зловіць яго, яй-богу! Хутчэй бы ўжо, a то як бы не давялося нам з табой тарчаць тут да той самай раніцы, калі пачнецца Страшны суд… Ш-ш! Хто там?

      Гэты вокліч

Скачать книгу