Коннік без галавы. Майн Рыд

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Коннік без галавы - Майн Рыд страница 15

Коннік без галавы - Майн Рыд

Скачать книгу

мустангера.

      Фялім яшчэ ні разу не бачыў свайго гаспадара такім задаволеным – нават калі Морыс вяртаўся з палявання, як гэта часта бывала, з пяццю ці шасцю злоўленымі мустангамі.

      I ніколі яшчэ Фялім не бачыў такой прыгожай палонніцы, як крапчастая кабыла. Ёю залюбаваўся б і не такі знаўца конскай прыгажосці, як былы грум замка Балах.

      – Гіп-гіп, ура! – закрычаў Фялім, як толькі ўбачыў палонніцу, і падкінуў уверх свой капялюш. – Слава святому Патрыку', майстар Морыс злавіў нарэшце крапчастую! Гэта кабыла, чорт вазьмі! Ну і канёк!.. He дзіва, што вы так ганяліся за ёю. Яй-богу! У нас на кірмашы ў Баліносла мы маглі б заламіць за яе любую цану, і яе б у нас усё роўна з рукамі адарвалі. Ну і канёк!.. Куды ж мы яе паставім? У караль з усімі?

      – He, там яе могуць забрыкаць. Прывяжам лепш пад навесам. Кастра, як гасцінны гаспадар, уступіць ёй сваё месца, а сам пераначуе пад адкрытым небам.

      Ці бачыў ты, Фялім, калі-небудзь такую красуню… я хацеў сказаць—такога прыгожага каня?

      – Ніколі, майстар Морыс, ніколі ў жыцці! А я бачыў шмат пародзістых канькоў у Балібалаху. У, прыгажуня, так бы і з’еў яе! Толькі ў яе такі выгляд, што яна сама, так і глядзі, каго-небудзь з’есць. Вы яе яшчэ зусім не аб’язджалі?

      – He, Фялім, я займуся ёю, калі ў мяне будзе паболей часу. Гэта трэба зрабіць як след. Бо боязна сапсаваць такую прыгажосць. Я пачну аб’язджаць яе, калі адвяду ў пасёлак.

      – А калі вы туды збіраецеся?

      – Заўтра. Мы павінны выехаць на досвітку, каб к вечару дабрацца да форта.

      – Вось гэта добра! Я рады не за сябе, а за вас, майстар Морыс. Ці вядома вам, што ў нас віскі ўжо на зыходзе? Аб гэтым можна меркаваць па тым, як яно ў бутлі боўтаецца. Гэтыя шэльмы ў форце здорава ашукваюць: яны і разбаўляюць, і недаліваюць. Галон' англійскага віскі мы пілі б разы ў тры даўжэй, чым гэту амерыканскую «дрэнь», як самі янкі яе ахрысцілі.

      – Наконт віскі не турбуйся, Фялім. Там жа хопіць і на сёння, і каб напоўніць нашы біклагі для заўтрашняга падарожжа. He сумуй, стары Балібалах! Пойдзем спярша ўладкуем крапчастую кабылку, а потым у нас будзе час пагаварыць пра новы запас гаючага напітку, які, я ведаю, ты любіш больш за ўсё на свеце.

      – I вас, майстар Морыс! – дадаў Фялім пасмейваючыся.

      Мустангер усміхнуўся і саскочыў з сядла.

* * *

      Крапчастую кабылу паставілі пад павець, а Кастра прывязалі да дрэва. Фялім пачаў чысціць яго па ўсіх правілах, якія заведзены ў прэрыі.

      Стомлены да знямогі, мустангер кінуўся на сваю пасцель з конскай шкуры. Hі за адным мустангам яму не даводзілася ганяцца так доўга, як за крапчастай кабылай. Чым была абумоўлена такая настойлівасць, аб гэтым не ведаў ніхто на свеце – ні Фялім, ні Кастра, яго верны конь, – ніхто, акрамя яго самога.

      Нягледзячы на тое, што яму давялося правесці некалькі дзён у сядле, з іх тры апошнія – у няспыннай пагоні за крапчастай кабылай, нягледзячы на страшэнную стомленасць, мустангер не мог заснуць.

      Час

Скачать книгу