Коннік без галавы. Майн Рыд

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Коннік без галавы - Майн Рыд страница 40

Коннік без галавы - Майн Рыд

Скачать книгу

а раптам яна не справіцца? Калі вы колькі-небудзь у ёй сумняваецеся, то ці не лепш пакінуць яе тут? Я ведаю, што мой конь лёгка перанясе нас абодвух на той бок. Ахвяраваўшы мустангам, мы, напэўна, пазбавімся ад далейшага праследавання. Дзікія жарабцы…

      – Пакінуць Луну! Аддаць яе на разарванне шалёным жарабцам! Не-не, містэр Джэральд! Мой мустанг мне занадта дарагі. Мы разам пераскочым прорву, калі толькі зможам. А калі не, то разам зламаем сабе шыю… Ну, мая мілая! Ляцім! Вось той, хто паляваў на цябе, злавіў і пакарыў цябе. Пакажы яму, што ты яшчэ не зусім заняволена, што ты можаш, калі трэба, скінуць з сябе сяброўскае ці варожае ярмо. Пакажы яму адзін з тых скачкоў, якія мы так часта з табой рабілі за апошні тыдзень. Ну, мілая, ляцім!

      I адважная крэолка, не чакаючы падбадзёрлівага прыкладу, смела падскакала да краю яра і ўзяла гэту перашкоду адным з тых скачкоў, якія «так часта рабілі за апошні тыдзень».

      У мустангера былі тры думкі – дакладней, тры пачуцці, калі ён сачыў за гэтым скачком. Першае з іх – здзіўленне, другое – пакланенне, трэцяе не так проста было вызначыць. Яно зарадзілася, калі прагучалі словы: «Мой мустанг мне занадта дарагі».

      «Чаму?» – падумаў ён, калі ляцеў на гнядым цераз прорву.

      Але як ні бліскуча ўдалася пераправа, яна не гарантавала бяспекі ўцекачам. Дзікіх жарабцоў яр спыніць не мог. Морыс гэта добра ведаў і азіраўся назад з не меншай трывогай, чым раней.

      Бадай што, ён быў устрывожаны яшчэ больш. Затрымка, хаця і не вельмі значная, дала перавагу іх праследвальнікам. За ўвесь час пагоні жарабцы яшчэ ні разу не былі так блізка. Яны пераляцяць цераз яр без усялякай затрымкі адным упэўненым скачком.

      А што тады? Мустангер задаў сабе гэта пытанне і пабялеў, не знаходзячы адказу.

      Узяўшы перашкоду, мустангер не спыніўся ні на секунду і працягваў скакаць галопам; ззаду яго зусім блізка, як і раней, скакала яго спадарожніца. Аднак у рухах ірландца не было ранейшай упэўненасці – здавалася, ён вагаецца і ніяк не можа прыйсці да рашэння.

      Ледзь ад’ехаўшы ад яра, Морыс нацягнуў павады і павярнуў каня, як быццам вырашыў скакаць назад.

      – Міс Пойндэкстэр, – сказаў ён сваёй спадарожніцы, якая ўжо паспела параўняцца з ім, – едзьце уперад адна.

      – Але чаму, сэр? – спытала яна, тузануўшы аброць і рэзка спыніўшы каня.

      – Калі мы не разыдземся, жарабцы нас дагоняць. Трэба нешта зрабіць, каб спыніць раз’юшаны табун. Зараз яшчэ ёсць адна магчымасць. Богам прашу, не задавайце пытанняў! Дзесяць згубленых секунд – і будзе ўжо позна. Паглядзіце ўперад – бачыце бліскучую паверхню вады? Гэта сажалка. Скачыце прама туды. Там вы апынецеся паміж дзвюма высокімі загарадзямі. Каля сажалкі яны сходзяцца. Вы ўбачыце вароты і каля іх жэрдкі. Калі я не падаспею, скачыце прама ў гэты загон, злезьце з каня і загарадзіце ўваход жэрдкамі.

      – А вы, сэр? Вы ставіце сябе пад вялікую небяспеку…

      – He бойцеся за мяне. Адзін я нічым не рызыкую. Калі б не крапчасты мустанг… Хутчэй жа, уперад! He губляйце з вачэй сажалкі. Няхай яна служыць вам

Скачать книгу