Коннік без галавы. Майн Рыд
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Коннік без галавы - Майн Рыд страница 41
Дзікія жарабцы больш не праследавалі ўцекачоў – магчыма, гібель важака напалохала іх або ім перашкаджаў яго труп, які загарадзіў дарогу ў адзіным месцы, дзе можна было пераскочыць цераз яр.
Морыс спакойна скакаў за сваёй спадарожніцай.
Ён дагнаў яе ля самай сажалкі. Яна дакладна выканала ўсе яго ўказанні, за выключэннем аднаго. Уваход быў адкрыты, жэрдкі валяліся на зямлі. Дзяўчына ўсё яшчэ сядзела ў сядле, – яна не знаходзіла слоў, каб выказаць Морысу сваю ўдзячнасць.
Небяспека мінула.
17. Пастка для мустангаў
Цяпер, калі ім больш нішто не пагражала, маладая крэолка з цікавасцю агледзелася навокал.
Яна ўбачыла невялікае возера, ці, кажучы па-тэхаску, сажалку; берагі яе былі пакрыты незлічонымі слядамі конскіх капытоў – мабыць, гэта было ўлюбёнае месца вадапою мустангаў. Высокая загарадзь з жэрдак акружала вадаём і двума разыходнымі крыламі цягнулася далёка ў прэрыю, утвараючы як бы лейку, у самай гарлавіне якой былі вароты; калі іх загароджвалі жэрдкамі, яны замыкалі загарадзь, і коні не маглі ні ўвайсці, ні выйсці.
– Што гэта? – спытала дзяўчына, паказваючы на загарадзь.
– Гэта пастка для мустангаў,– сказаў Морыс.
– Пастка для мустангаў?
– Караль для лоўлі дзікіх коней. Яны ходзяць паміж крыламі загарадзі, якія, як вы бачыце, цягнуцца далёка ў прэрыю. Іх прыцягвае вада, або мустангеры проста заганяюць іх сюды. Тады ўваход у караль загароджваецца, і тут іх ужо няцяжка злавіць.
– Бедныя жывёлы! Гэты караль належыць вам? Вы ж мустангер? Вы нам так сказалі?
– Так, я мустангер, але не палюю гэтым спосабам. Я люблю адзіноту і рэдка працую разам з іншымі мустангерамі, па гэтаму я не магу карыстацца каралем, для якога патрабуецца па крайняй меры дваццаць загоншчыкаў. Мая зброя, калі толькі можна яе так назваць, – вось гэта ласо.
– Вы так адмыслова ім валодаеце! Я чула пра гэта, ды і сама бачыла.
– Вы вельмі велікадушны. Аднак я не заслугоўваю гэтай пахвалы. У прэрыях ёсць мексіканцы, якія нібы нарадзіліся з ласо ў руках. I тое, што вы лічыце адмысловым, здалося б ім проста непаваротлівасцю.
– Я думаю, містэр Джэральд, што вы па сціпласці пераацэньваеце сваіх сапернікаў. Я чула зусім іншае.
– Ад каго?
– Ад вашага сябра містэра Зебулона Стумпа.
– Ха-ха! Стары Зеб – дрэнны аўтарытэт, калі справа тычыцца ласо.
– Я б хацела таксама навучыцца кідаць ласо, – сказала маладая крэолка, – але кажуць, што гэты занятак для дзяўчыны непрыстойны. He разумею, што ў ім дрэннага, а гэта так цікава!
– Непрыстойны? Гэта такі ж нявінны спорт, як катанне на каньках ці стральба з лука. Я знаёмы з адной дзяўчынай, якая цудоўна валодае гэтым майстэрствам.
– Яна