Коннік без галавы. Майн Рыд

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Коннік без галавы - Майн Рыд страница 44

Коннік без галавы - Майн Рыд

Скачать книгу

пазнаваў іх.

      Нарэшце адстаўны капітан прыскакаў да зараснікаў і хутка апынуўся на паляне, дзе так нечакана спыніўся крапчасты мустанг. Да гэтага месца яму няцяжка было арыентавацца, але тут ён стаў у тупік. Сярод адбіткаў капытоў дзікіх кабыл сляды падкоў усё яшчэ былі відны, але тут коні ўжо не беглі галопам. Коннікі тут спыніліся і стаялі побач.

      Куды ж цяпер? Сярод слядоў манады ўжо болей не было відаць адбіткаў падкоў; іх наогул нідзе не было відаць. Зямля навокал была цвёрдая і ўсыпаная галькай. Толькі конь, які скача хуткім галопам, мог бы пакінуць на ёй свой след, а не той, які бяжыць спакойнай рыссю.

      Калі крапчастая кабыла і гняды рушылі з гэтага месца, яны ехалі спакойным крокам на працягу некалькіх дзясяткаў ярдаў, перш чым паскакалі галопам, накіроўваючыся да пасткі для дзікіх коней.

      Калхаўн быў азадачаны. Ён усё кружыў і кружыў па слядах дзікіх кабыл і зноў вяртаўся, не знаходзячы напрамку, у якім паскакалі падкаваныя коні.

      Ён быў канчаткова збіты з панталыку, калі ўбачыў адзінокага конніка, які набліжаўся да яго.

      У вялізным нязграбным чалавеку з доўгай барадой, вярхом на самай недарэчнай клячы, якую можна было знайсці ў наваколлі на адлегласці ста міль, няцяжка было пазнаць старога паляўнічага. Касій Калхаўн быў знаёмы з Зебулонам Стумпам яшчэ задоўга да таго, як яны ступілі на зямлю Тэхаса.

      – Ну што, містэр Калхаўн, дагналі вы міс Луізу? – спытаў стары паляўнічы з незвычайнай для яго сур’ёзнасцю. – He, не дагналі, – працягваў ён, зірнуўшы на разгублены твар Калхаўна і зрабіўшы адпаведны вывад. – Чорт вазьмі, хацеў бы я ведаць, куды ж панесла яе гэта праклятая кабыла? I цікава, як гэта здарылася, – міс Пойндэкстэр такая добрая наезніца. Ну нічога, вялікай бяды не можа быць. Мустангер, канешне, зловіць кабылу сваім ласо і пакладзе канец яе дурасці. А чаму вы тут спыніліся?

      – He магу зразумець, у якім напрамку яны паскакалі. Па гэтых слядах можна здагадацца, што яны тут спыняліся. Але я не бачу, куды сляды ідуць далей.

      – Ага, так і ёсць, містэр Калхаўн. Яны тут стаялі, і вельмі блізка адзін ад аднаго. Болей яны не скакалі па слядах дзікіх кабыл. Гэта напэўна. Дык куды ж яны падзеліся?

      Зеб Стумп запытальна паглядзеў на зямлю, нібы чакаючы адказу ад яе, а не ад Калхаўна.

      – Нідзе не бачу іх слядоў,– сказаў адстаўны капітан.

      – He бачыце? А я вось бачу. Ану гляньце сюды! Вунь яны, дзе трава прымятая.

      – He бачу.

      – Ну во яшчэ! Глядзіце як след! Вялікая падкова, а вось маленькая. Яны паскакалі вунь туды. Значыць, яны імчаліся за дзікімі кабыламі толькі да гэтага месца. Паедзем па іх слядах?

      – Канешне!

      Без далейшых размоў Зеб Стумп накіраваўся па новых слядах – можа, і непрыметных для іншых, але яны не выпалі з-пад увагі яго вачэй.

      Хутка і яго спадарожнік змог разгледзець іх: гэта было ў тым месцы, дзе Морыс і Луіза зноў паскакалі галопам, ратуючыся ад жарабцоў,

Скачать книгу