Коннік без галавы. Майн Рыд
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Коннік без галавы - Майн Рыд страница 45
– Ах, вось у чым справа! – сказаў Калхаўн, пачуўшы іх. – А чаму вы думаеце, што яны выратаваліся?
– Паглядзіце сюды!
– Мёртвы жарабец… I забіты зусім нядаўна… Што гэта значыць?
– Тое, што мустангер забіў яго.
– I, на вашу думку, так напалохаў астатніх, што яны спынілі пагоню?
– Пагоню яны дык спынілі, але затрымаў іх, відаць, не стрэл, а вось гэта штука – труп жарабца. Каб яго чорт, ну і скачок!
Зеб паказаў на глыбокі яр, да краю якога яны пад’ехалі.
– Вы ж не думаеце, што яны пераскочылі? – спытаў Калхаўн. – Гэта немагчыма!
– Пераскочылі, як піць даць. Хіба вы не бачыце слядоў іх коней не толькі тут, але і па той бок? I міс Пойндэкстэр першая. Іасафат! Што за дзяўчына! Яны абодва павінны былі пераскочыць, перш чым застрэлілі жарабца, інакш ім гэта не ўдалося б. Толькі тут і можна было пераскочыць. Малайчына мустангер! Улажыў жарабца якраз ля самага вузкага месца.
– Вы думаеце, што ён і мая кузіна разам пераскочылі яр?
– He зусім разам, – адказаў Зеб, не падазраючы, чаму Калхаўн яго так дапытвае. – Я ўжо сказаў, што крапчастая пераскочыла першай. Паглядзіце, вунь там яе сляды – па той бок яра.
– Бачу.
– А хіба вы не бачыце, што яны перакрыты слядамі каня мустангера?
– Так-так!
– Жарабцы не скакалі на той бок, ні адзін з усяго табуна. Відаць, было так: хлопец пераскочыў і паслаў кулю ў гэту скаціну. Гэта было ўсё роўна, што зачыніць за сабой вароты. Убачыўшы, што важак упаў, жарабцы спыніліся і пабеглі назад. Вось тут і сляды ўздоўж яра.
– Можа, яны перабраліся ў іншым месцы і працягвалі праследаванне?
– Калі б так, ім давялося б прабегчы дзесяць міль, перш чым вярнуцца сюды: пяць уверх па яру і пяць назад. Але нічога гэтага не было, містэр Калхаўн. He хвалюйцеся, яны больш не праследавалі міс Луізу. Пераскочыўшы цераз яр, яны з мустангерам паскакалі побач; зусім спакойна, як два баранчыкі. Небяспека для іх мінула; а цяпер яны ўжо, мабыць, паехалі туды, дзе стаіць фургон з прыпасамі.
– Едзем! – сказаў Калхаўн з нецярпеннем, як быццам яго кузіне ўсё яшчэ пагражала небяспека. – Едзем, містэр Стумп! Як мага хутчэй.
– He спяшайцеся, зрабіце ласку, – адказаў Зеб, спакойна злазячы з каня і дастаючы нож. – Пачакайце хвілін дзесяць.
– Пачакаць? Дзеля чаго? – раздражнёна спытаў Калхаўн.
– Трэба зняць шкуру з гэтага жарабца. Добрая шкура! Я атрымаю за яе ў нашым пасёлку не менш як пяць долараў. А пяць долараў не кожны дзень знойдзеш у прэрыі.
– Ліха на яе, гэту шкуру! – са злосцю адазваўся Калхаўн. – Едзем, кіньце гэта!
– I не падумаю, – стрымана сказаў Зеб, успорваючы вострым лязом шкуру на чэраве забітай жывёлы. – Вы можаце