Коннік без галавы. Майн Рыд

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Коннік без галавы - Майн Рыд страница 6

Коннік без галавы - Майн Рыд

Скачать книгу

поглядам, але, спалохаўшыся, як бы гэта не палічылі дзёрзкасцю, крута павярнуў каня і звярнуўся да плантатара, які толькі што падзякаваў яму за ласкавасць.

      – Я не заслужыў удзячнасці,– сказаў незнаёмец, – бо пакідаю вас ва волю лёсу, але, на жаль, я не маю вольнага часу.

      Ён паглядзеў на гадзіннік, як бы шкадуючы, што яму прыйдзецца ехаць аднаму.

      – Вы былі так ласкавы, сэр, – сказаў Пойндэкстэр. – Я спадзяюся, што, кіруючыся вашымі парадамі, мы не саб’ёмся з дарогі. Сонца нам дапаможа.

      – Баюся, каб не змянілася пагода. На поўначы збіраюцца хмары. Праз гадзіну яны могуць засланіць сонца… ва ўсякім разе гэта адбудзецца раней, чым вы дасягнеце месца, адкуль бачны кіпарыс… Я не магу вас так пакінуць… Зрэшты, – сказаў ён пасля хвіліны роздуму, – я прыдумаў: трымайцеся следу майго ласо!

      Незнаёмец зняў з седлавой лукі згорнутую вяроўку і, прымацаваўшы адзін канец да колца на сядле, кінуў другі на зямлю. Затым, зграбным рухам прыпадняўшы капялюш, ён ветліва пакланіўся – амаль у бок карэты, прышпорыў каня і зноў паскакаў па прэрыі.

      Ласо, выцягнуўшыся за канём ярдаў на дванаццаць, пакінула на спапялёнай паверхі прэрыі паласу, падобную на след змяі.

      – Вельмі дзіўны малады чалавек! – сказаў плантатар, гледзячы ўслед конніку, які знік у воблаку чорнага пылу. – Мне трэба было спытаць яго імя.

      – Вельмі самаздаволены малады чалавек, я б сказаў,– прамармытаў Калхаўн, які заўважыў погляд, што кінуў незнаёмец у бок карэты, таксама як і ўсхваляваны погляд кузіны. – Што датычыць яго імя, то аб ім, мабыць, і не варта было пытаць. Напэўна ён назваў бы выдуманае. Тэхас перапоўнены такімі франтамі, якія, трапіўшы сюды, абзаводзяцца новымі імёнамі, больш мілагучнымі, ці мяняюць іх па якіх-небудзь іншых прычынах.

      – Паслухай, Касій, – запярэчыў малады Пойндэкстэр, – ты да яго несправядлівы. Ён, па-мойму, чалавек адукаваны, джэнтльмен, дастойны насіць самае знатнае імя.

      – Джэнтльмен! Чорт вазьмі, наўрад ці! Я ніколі не сустракаў джэнтльмена, які б убіраўся ў мексіканскія анучы. Б’юся аб заклад, што гэта проста які-небудзь прайдзісвет.

      У час гэтай размовы чароўная крэолка выглянула з карэты і з непрытоенай цікавасцю праводзіла вачамі конніка, які аддаляўся.

      Ці не гэтым трэба растлумачыць з’едлівы тон Калхаўна?

      – У чым справа, Лу? – спытаў ён амаль шэптам, пад’ехаўшы блізка да карэты. – Ты, здаецца, вельмі спяшаешся? Можа, ты хочаш дагнаць гэтага нахабніка? Яшчэ не позна – я дам табе свайго каня.

      Дзяўчына адхінулася назад, відаць незадаволеная не толькі словамі, але і тонам кузена. Але яна не падала віду, што раззлавалася, і не стала спрачацца – яна выказала сваю незадаволенасць значна больш крыўдным чынам. Звонкі смех быў адзіным адказам, якім яна ўдастоіла кузена.

      – Ах, так… Гледзячы на цябе, я так і падумаў, што тут нешта нячыста. У цябе быў такі выгляд, быццам ты зачаравана гэтым фарсістым кур’ерам. Ён, напэўна, паланіў

Скачать книгу