Мінакі. Аляксей Талстоў

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Мінакі - Аляксей Талстоў страница 12

Мінакі - Аляксей Талстоў Другі фронт мастацтваў

Скачать книгу

палатняная лялька. Сон не ішоў, нягледзячы на тое, што хутка ўжо раніца. Дзеўчына сьціскала сябе ў абдымках, бы старую добрую сяброўку, якую ня бачыла дзесяць год, быццам цацачнага мядзьведзіка, адвечнага спадарожніка дзіцячых прыгодаў, выпадкова знойдзенага сярод старых рэчаў у бабульчынай шафе. Шкадавала сябе, бедную ды разьбітую, ды сьліні з соплямі, ды розная жорсткая жаночая праўда.

      “Хо… Што з табою, Хо? Што гэта ўсё такое? Быццам бы скура высыхае ды пачынае распаўзацца па швах, а ўсё, што ёсьць табою, пачынае вылазіць наверх ды выпарацца ў сьвятле няпоўнага, абрэзанага месяца, што ўжо з гадзіну глядзіць у акно”.

      Слупкі дзевяціпавярховікаў патаналі ў пяску. Вецер ізноўку дзьмуў з пустэльні. Невядома, адкуль толькі яна там узялася, бо так усё падавалася цалкам нармальным. Усе мясцовыя ўжо прызвычаіліся. Насамрэч пустэльняй жыхары гэтай ускраіны называлі вялізнае поле, перарытае кар’ерамі. Цалкам пустое, без аніякіх сьведчаньняў жыцьця. Часам з таго боку задзьмуваў вецер, ды тады ў мікрараёне пачыналася сапраўдная жвіровая катастрофа: пыл прасочваўся літаральна ва ўсе шчыліны. Засыпала пад’езды, кватэры. Часам нават псаваліся ліфты. Усе імкнуліся пакінуць гэты раён, але, натуральна, ня ў кожнага атрымлівалася. Ды ня ўсё, зрэшты, так кепска. “Прырода – рэч дзіўная ды незразумелая”, – бурчэлі старыя ды, зьмятаючы далонямі пыл з лавачак, прымаліся за свае бясконцыя абмеркаваньні надзённага. Тут любілі зіму ды дажджы.

      Кіроўца нарэшце вырашыў падысьці ды разбудзіць хлопца. Відаць, ужо ня першае кола накручвае малы. Напіўся, дурненькі.

      – Гэй, сьвісь! Давай прачынайся, ты, відаць, пацан, троху праехаў.

      – … а дзе я? што гэта за…

      – Давай выходзь! Канцавы, тваю таго. Уся жыцьцёвая мудрасьць вялікага народа ўвасобілася ў гэтым мужным голасе!

      Васілёк, Васілёк… Як ня сорамна! Трэба наступнага разу не перавышаць дазіроўку… Ды ён, зрэшты, і сам усё гэта выдатна ведаў. Тое, што было трэба ды як няварта. Але што да таго? Што тады, можа, і ўвогуле ня жыць? Канечне, было пагана, як жа. Але што паробіш. “Адзіны сапраўдны цуд” працягваецца.

      Сабраў сваё цела ды выкінуў на вуліцу, прэч ад поручняў ды запацелага шкла. Трэба было стаяць ды пакрыху прыходзіць у сябе. Трэба было змагацца з арганізмам ды позіркамі мінакоў, якія, можа, зусім і не былі такімі злымі ды зьдзеклівымі, як заўжды падаецца ў такой сытуацыі. Тут Васілёк бываў зусім рэдка. Ды і наўрад ці хтосьці з тых, каму не давялося тут жыць, часта сюды езьдзіў. Раён лічыўся неспрыяльным ня толькі ў пляне кліматычных асаблівасьцяў. Барабанныя палачкі. Сацыяльна небясьпечныя тэрыторыі.

      Два п’яныя вылюдкі, якія настолькі захапіліся сьвятам, што, апынуўшыся ў выграбной яміне, годна трымаюць сябе, не заўважаючы, што стаяць па пояс у лайне… Гэта было так, між іншым… Часам што-небудзь выскоквае на аўтамаце. Вы, шаноўныя таварышы, лепей ігнаруйце такую хрэнь.

      Раён

Скачать книгу