Мінакі. Аляксей Талстоў

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Мінакі - Аляксей Талстоў страница 2

Мінакі - Аляксей Талстоў Другі фронт мастацтваў

Скачать книгу

глебу і дзіўнае дрэва неабгрунтаваных каштоўнасьцяў расьце сабе і расьце. Насамрэч Васю ўсё зразумела. Для яго пытаньняў няма, ну, хіба толькі тады, калі ён сам іх ставіць. І канечне, адразу можа знайсьці адказ ці аднесьці да шэрагу рытарычных. Усё ў хлопца пад кантролем.

      А маці сваю ён забіў бы, нават не задумваючыся. Калі б толькі магчымасьць такая прадставілася. Яна ж у яго сука яшчэ тая, карова тупарылая з абліччам гэтым сваім адвечнапакутніцкім. І бацьку менавіта яна ў магілу зьвяла. Тупасьцю сваёй бабскаю ды недарэчнай клапатлівасьцю. Сука!..

      Юнак падносіў цыгарэту да вуснаў і характэрна зводзіў бровы. Напэўна, стары ягоны рабіў так жа, але ў Васілёвым жыцьці яго ніколі не было, і думаць пра гэта цяпер… Ну, можа і трэба было часам узгадаць, але зусім нецікава. А навошта займацца тым, што табе нецікава? Простыя пытаньні – простыя адказы. Унутраны дыялёг, як сьціплая кампэнсацыя недахопу ў зьнешніх зносінах. Усё вельмі проста.

      У гэтым двары ўжо зь месяц мянялі трубы. Камунальныя службоўцы панагналі тэхнікі ды перарылі ўсё навокал. Дзіцячай пляцоўкі як не было. А крыху далей на дзьвюх лаўках, што стаялі адна насупраць другой, па-ранейшаму зьбіраліся жанчыны і мужчыны сумнеўнай зьнешнасьці. Імі маладыя матулі заўжды палохаюць дзяцей… і сябе.

      Толькі Васю было зусім ня страшна і ня брыдка. Ён зацікаўлена глядзеў, як будаўнікі лаяцца з сінякамі і наадварот. Ды ўсе навакол настолькі перакананыя ў сваёй праваце, што папросту немагчыма!.. Не крычы… Але зараз усё ж такі трэба было стаяць тут, трэба было падпіраць сьцяну, і па шчырасьці, сёньня яго гэтыя крыкі напружвалі. Не да таго. Няўжо надышоў канец стрытовай рамантыкі? Можа быць, нешта ў ім нарэшце пачало зьмяняцца? Хто можа адказаць, хто можа ведаць…

      (“лысая сьпявачка” за сьценкай)

      Ніхто ніколі ў жыцьці нікога ні да чаго. Сытуацыя такая, што даводзіцца секчы ад пляча. Няма часу на разважаньні ды высьвятленьні падрабязнасьцяў. Схапіўся за нешта, выцягнуў ды перажыў. А пасьля выкінуў ды рушыў далей. І зусім ня думаеш. Ні пра што ня думаеш, бо часу няма. Бо ўсё адно.

      А ўвогуле сьцены – гэта найпрыгажэйшае ва ўсёй архітэктуры. Ідыёцкая думка? Не?! Ну, папросту для Васіля так яно і было насамрэч. Хлопец папросту захапляўся сьценамі. Яшчэ яму падабаліся такія тыповыя заводзкія, напрыклад, сьцены вялізных прадпрыемстваў, якія было відаць здалёк. А таксама бліскучыя плястыкавыя сьцены гіпэрмаркетаў. І яшчэ жалезабэтонныя пліты платоў. Менавіта такія, як на будоўлях новых станцый мэтрапалітэну. Гэткая маналітнасьць хвалявала. Васілёк заўжды адчуваў нейкую ўзьнёслую энэргію, што зыходзіла ад іх. Нейкі сымбаль непераможнасьці чалавечага духу. Вядома, што адным з улюбёных фільмаў быў The Wall, але гэта, зрэшты, тыпова. А нетыповасьць? Нетыповасьць была менавіта ў гэтым паэтычным успрыманьні сусьвету. (вельмі сьмешна). Можа, часам нават занадта паэтычным. Але галоўнае – усё для хлопца адразу набывала сэнс, нават нягледзячы на тое, што часам пазбаўлялася

Скачать книгу