Мінакі. Аляксей Талстоў

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Мінакі - Аляксей Талстоў страница 7

Мінакі - Аляксей Талстоў Другі фронт мастацтваў

Скачать книгу

ў тое ж імгненьне пайшоў дождж. Ды накрыў усю зямлю.

      – А што было з гэтым чалавекам?

      – У тое ж імгненьне ён памёр ад шчасьця!

      – Ну што, шаноўныя хлопчыкі і дзяўчынкі, вось якую цікавую гісторыю распавёў нам сёньня Бусьлік.

      – Але Вова, гэта ж зусім не галоўнае! Галоўнае ж ня гэта!!!

      – Так, насамрэч. А зараз – мультфільм!

      – Давайце, давайце ж хутчэй глядзець!

      Бдыжжж!!!

      Мульцікі! Мульцікі! Мульцікі!

      Усё прамалявана вельмі прыгожа, нават подых перахапіла. Фарбы, лініі, усьмешкі ды чароўныя гісторыі пра вялікія помнікі маленькага шчасьця. Можа, сэнс толькі ў гэтым стаўленьні. Можа, толькі ў гэтым адзіны варты наследаваньня прыклад, найзручнейшы ўзор думак ды паводзінаў. Так і ёсьць.

      Васілёк усхапіўся.

      – А зараз час класьціся спаць!!!

      – Дабранач, шаноўныя хлопчыкі і дзяўчынкі!!!

      Васілёк усхапіўся. Паглядзеў на гадзіньнік на старой вежы ды зразумеў, што часу зусім няма. Часу ўвогуле не было. Ніколі. Кола круцілася, а прыпынкі ды адмеціны прыдумалі людзі ды пачалі злоўжываць. Хлопец ускочыў ды шпаркай хадою пайшоў прэч у бок чыгуначнага вакзала. Падняўся моцны вецер, але сьнегу яшчэ не было. Ды ў бліжэйшы час і не чакалася. Толькі вось хто дакладна ведае?..

      Перабег дарогу на чырвонае сьвятло, прымусіўшы рэзка затармазіць бліскучую іншамарку. Так ім, сьвіньням, і трэба. Але вось менавіта з усіх гэтых гукаў і створаны сусьвет. Гукі ды карцінкі, павевы ветру, пахі бэнзіну і жаночай парфумы. Зь цягам часу ўсе гэтыя адчуваньні натуральна вытруцца, але пакуль што… ярка-аранжавыя курткі дворнікаў паступова ператвараюцца ў іржавыя. Кампазытары пішуць нікому на бак непатрэбныя творы, каб загнаць іх Міністэрству культуры за мізэрныя бабкі. Усё добра, толькі вось да вакзала ў той дзень Вася так і не дайшоў.

      Увесь час штосьці замінала. Позіркі? Можа, і позіркі, хто іх ведае. Але магу сказаць, што хлопчык, канечне, празьмерна няўпэўнены. Ані ў чым. Ні ў сабе, ні ў астатніх. Гэта можа выклікаць непажаданыя наступствы. І тады шляху назад ужо ня будзе, і пляваць на тое, што ўсе мы выдатна ведаем, што яго і так няма, ды што ўсё гэта толькі спробы сябе супакоіць. Варта прызнаць, што часам яны аказваюць свой уплыў на псыхіку, нават у большасьці выпадкаў, калі ўжо па шчырасьці. Трэба мець на ўвазе, што ўсе сродкі самаабароны, самаабароны ад сябе, ужо даўно ў крыві, ды нават зьяўляюцца часткаю даволі пасьпяховага бізнэсу.

      ПРАДАЙ СЯБЕ, ВАСІЛЁК!!! ЗАДОРАГА! ЯК МАГА ДАРАЖЭЙ!

      Ня чуе, ён ізноўку ў сабе і адышоў ужо вельмі далёка. Далёка наперад, туды, дзе сонца рудымі промнямі залівае новыя фасады старых будынкаў і сынтэтычныя кветкі, што так ярка квітнеюць на сталёвых апорах ліхтарных слупоў. Туды, дзе будучыня ўсьміхаецца загадкавымі вачыма фотавыявы на крыле аўтобуса. Без прычыны, без аніякага ўяўленьня пра наступствы, якія пацягне за сабой гэтае спазьненьне на электрычку і ўсе гэтыя нікому не патрэбныя стосы перапэцканай нотнай паперы. Радасьць залатых багоў. Танцы на цэнтральнай плошчы – найяскравейшая

Скачать книгу