Маўчы і будзь хітрым (зборнік). Кастусь Травень

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Маўчы і будзь хітрым (зборнік) - Кастусь Травень страница 9

Маўчы і будзь хітрым (зборнік) - Кастусь Травень

Скачать книгу

з хвалебнай прамовы У. Чэрчыля аб СССР. Ужо 10 лістапада 1945 года правадыр накіраваў з адпачынку (у той момант ён цяжка хварэў пасля інсульту) тэлеграму Молатаву, Маленкову, Берыі і Мікаяну. Вось тэкст гэтай тэлеграмы: «Лічу памылкай надрукаванне прамовы Чэрчыля з ухваленнем Расіі і Сталіна. Ухваленне гэтае патрэбнае Чэрчылю, каб утаймаваць сваё нячыстае сумленне і прыхаваць сваё варожае стаўленне да СССР… Друкуючы такія прамовы, мы памагаем гэтым господам. У нас маецца цяпер нямала адказных работнікаў, якія прыходзяць у цялячае захапленне ад пахвалаў з боку чэрчыляў, трумэнаў, бірнсаў і, наадварот, укідваюцца ў скруху ад кепскіх выказванняў з боку гэтых гаспод. Такія адчуванні я лічу небяспечнымі..

      Шмат у каго з нацдэмаў існуе мроя, што буржуазія дазволіць нам пабудаваць незалежную і сувэрэнную нацыянальную дзяржаву. Дарэмныя спадзяванні! Буржуазію заўсёды цікавіў уласны капітал, прыбытак і яшчэ раз прыбытак. «Няма тых злачынстваў, на якія не пайшла б буржуазія дзеля прыбытку», – некалі казаў класік марксізму. На ХІХ з’ездзе КПСС у кастрычніку 1952 года Правадыр зазначыў: «Раней буржуазія лічылася галавой нацыі, яна змагалася за правы і незалежнасць нацыі, падымаючы яе “вышэй за ўсё”. Цяпер не засталося і следу ад “нацыянальнага прынцыпу”. Цяпер буржуазія прадае права і незалежнасць за даляры. Сцяг нацыянальнай незалежнасці і нацыянальнага суверэнітэту выкінуты за борт».

      Мы, людзі першай у свеце рабоча-сялянскай краіны, атрымалі страшную паразу ў «халоднай вайне», ператварыліся ў пралетараў бяз будучыні. Хцівыя «вшывыя блохі» і ворагі народа разбурылі Радзіму савецкіх людзей. Сябры! Таварышы! Грамадзяне! Браты і сёстры! Мы даверліва дазволілі прафукаць Перамогу нашых бацькоў і дзядоў! І таму трэба ўзьдзець у гэты дзень чорныя жалобныя повязі! Па тых, хто лёг у зямлю за Айчыну… Вялікі паэт некалі прамовіў за палеглых трагічныя словы: ‘’Нам свои боевые не носить ордена. Вам всё это, живые. Нам – отрада одна: Что недаром боролись мы за Родину-мать. Пусть не слышен наш голас, – вы должны его знать. Вы должны былі, братья, устоять, как стена, ибо мёртвых проклятье – это кара страшна.[8]’ У зале ўсталявалася жудасная цішыня. Нават састарэлы ветэран у палкоўніцкім мундзіры перастаў храпці і прачнуўся. Зіновій Позьні зняў чорную пілотку, вызваліўшы лысы чэрап з бліскучай загарэлай скурай. Трагічна схіліўшы галаву долу, ён казаў далей пранікнёныя словы людзям, што знаходзіліся ў зале, надзвычай ціхім голасам, нават злавесным гіпнатычным шэптам: – Нашыя мёртвыя – яны як нашыя вартавыя! Да іх не дакранаецца наша ганьба. Мы, жывыя, дазволілі лапаць іхняю перамогу тым, хто не мае на гэта права. Наш Дом разбураны, і хцівыя чубайсы рабуюць багацце народу. Незалежная Беларусь зараз адна захоўвае памяць і дух тых узнёслых і велічных гадоў. Шчыра помніць гераічнае жыццё савецкіх людзей, той суворы час, што зрабіўся незразумелым для сучаснікаў…

      Тэлеаператары расійскіх тэлепраграм нечакана, як па камандзе, прыпынілі

Скачать книгу


<p>8</p>

Александр Твардовский, «Я убит подо Ржевом»