Нічые (зборнік). Андрэй Федарэнка

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Нічые (зборнік) - Андрэй Федарэнка страница 30

Нічые (зборнік) - Андрэй Федарэнка Беларуская проза XXI стагоддзя

Скачать книгу

як бы і напраўду шукаў нейкія свае «веши», каб ужо выйсці разам з імі.

      – Ты аглух, Лебедзеў? Давай, давай! – падагнаў Мірановіч.

      Лебедзеў раптам замітусіўся, відаць, толькі цяпер да яго пасапраўднаму дайшло. Чамусьці пачаў абмацваць сябе, азірацца па баках, нават прысеў і зазірнуў пад тапчан… затым схапіўся аберуч за галаву – шапка«будзёнаўка» была на месцы. Ён перарывіста і разам з тым з палёгкаю выдыхнуў, нібы ўся яго бяда толькі ў тым і заключалася, што згубілася была шапка – і вось ўдалося яе знайсці. Апошні раз аббег вачыма камеру і рашуча ступіў на калідор.

      ХІІ

      На пляцы тым часам «братанне» ішло поўным ходам.

      Бурліла, гула, шумела і рухалася, як вялізны мурашнік, людская маса – канцакраю, здавалася, не будзе гэтай хаатычнай бесталковай мітусні, што каторы ўжо час не перапынялася ні днём, ні ноччу, і невядома было, калі толькі спяць, калі адпачываюць гэтыя людзі?..

      Ля пунктаў запісу – вынесеных са штаба двух сталоў, дзе апытвалі, запісвалі і прымалі «на забясьпечаньне» грозаўцаў, – стаяла ўсяго чалавек колькі, іншыя, падпаўшы пад гэты мурашыны інстынкт руху, абы не стаяць, паразбрыдаліся хто куды. Адразу знаходзіліся сваякі, знаёмыя, проста добрыя людзі, развязваліся хатулі, заплечнікі, торбачкі, пайшлі ў ход біклажкі і бутлі… Дарма было заклікаць да нейкага парадку. Стомленыя дарогай, разбэшчаныя адсутнасцю хоць якой улады, хто даўно адвыклы ад ваеннай дысцыпліны, хто ніколі да яе і не прывучаны, людзі пачуваліся тут і паводзілі сябе як на кірмашы ў свята, нібы з адной толькі мэтаю і сабраліся: знаёмых пабачыць, выпіць, закусіць, пабалэкаць…

      Забытыя ўжо былі «марсэльеза» з баянам, забыты быў Чайка, якога так славілі нядаўна; калі яны разам з Мірановічам і Лебедзевым выйшлі са штаба, ніхто і не глянуў на іх – ужо і шапка«будзёнаўка» нікога не цікавіла.

      Мірановіч з неахвотаю – дужа гразка было – пакіраваўся да сталоў («мо й на маю долю перападзе што людскае», сказаў, маючы на ўвазе вярбоўку ў сваё ведамства). Чайка з Лебедзевым пратаўкліся праз натоўп, абмінулі царкву і апынуліся на вулічцы. У канцы яе, крокаў за двесці ад царквы, была хата, дзе кампалка кватараваў.

      І на гэтай вулічцы, і на ўсіх прылеглых да плошчы тоўпілася процьма народу. Людзі выліваліся на іх з цеснага, замалога пляца, што тая вада з перапоўненай пасудзіны. У адным гурце, з якім акурат параўналіся Чайка з Лебедзевым, панавала найбольшая весялосць – чыталі ўголас мабілізацыйную абвестку. Тоўсты, барадаты, з шыкоўнымі, на польскі манер закручанымі вусамі грозавец, якінебудзь запісны жартаўніканекдотчык, што паўсюль знаходзяцца, узіраючыся ў паперчыну, чытаў густым басам, знарок сур’ёзна, чым толькі смяшыў слухачоў яшчэ болей…

      Змест паперчыны быў такі:

      Аб прыняцьці жаўнераў

      І. Нацыянальнасьці быць беларускай

      2. Гадоў мець ад І8 да 40

      (І знізу дробным почыркам прыпіска)

      Увага!

      Жаўнеры

Скачать книгу