Джульета і экстрасэнс (зборнік). Таццяна Мушынская

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Джульета і экстрасэнс (зборнік) - Таццяна Мушынская страница 33

Джульета і экстрасэнс (зборнік) - Таццяна Мушынская

Скачать книгу

бацька ці маці гулялі з ёй, бо адной ёй сумна, плакала, капрызіла, адмаўлялася есці і атруціла тыя некалькі гадзін, пакуль Мікола сядзеў у гасцях.

      Алена адчувала няёмкасць, што сябра бачыць іх не ў лепшым выглядзе. З Міколавага аповеду нічога не атрымалася. І ніякіх пачуццяў, акрамя непрыязнасці да дзяўчынкі, што забрала ўвагу лепшага сябра, ён не адчуваў. Замест таго, каб прыструніць малую, бацькі без усялякіх пярэчанняў выконвалі яе капрызы. Мікола не хацеў сабе такой долі. Ён ведаў, што Алег бегае па горадзе, шукае слоікі з дзіцячым харчаваннем – тады яшчэ іх у свабодным продажы не было, возіць дачку разам з жонкай да дактароў на кансультацыі. Міколу было шкада сябра.

      – Алег, ты ўжо другой маці зрабіўся… – з іроніяй заўважыў ён, калі яны ўдвух сядзелі на кухні.

      Але сябра іроніі не заўважыў.

      – Можа, і зрабіўся, – сумна прызнаўся ён. – Але Ленку шкода… Так яна з гэтай малой замучылася! Ганначка па начах не спіць, алергія моцная. Нервы ў нас, вядома, дрэнь. Але дактары кажуць, што, можа, перарасце. I ўсё будзе іначай…

      Але Мікола не бачыў таго, што будзе наперадзе. Ён бачыў тое, што ёсць цяпер. Для гэтай крыклівай істоты ахвяраваць сваім часам, сном і спакоем? Ненапісанымі творамі? Ну не! Ён на гэта ніколі б не згадзіўся. Творчасць давала пачуццё свабоды, усведамленне ўласнай вышыні. Ён адчуваў перавагу над сябрам і шкадаваў, што сям’я і побыт так знясілілі Алега. Набліжалася рэспубліканская выстава, для якой Мікола падрыхтаваў дзве новыя графічныя серыі і шэраг жывапісных работ. А ў Алега, акрамя двух-трох старых карцін, амаль нічога не з’явілася.

      У жыцці Міколы праблем існавала непараўнальна менш. Ён іх не любіў і імкнуўся пазбягаць. Яго стыль ва ўзаемаадносінах з жанчынамі склаўся даўно, сам па сабе, і цалкам Міколу задавальняў. Ён нікому нічога не абяцаў і не патрабаваў абяцанняў. Яны сыходзіліся на пэўны час, бо разам ім было добра. I гэтак жа лёгка разбягаліся, калі замест яснага сонейка на даляглядзе ўзнікалі хмары.

      Нейчыя гарачыя пачуцці да яго асобы нязменна абуджалі ў Міколавай душы п’янкую радасць, адчуванне ўласнай магутнасці, якая потым выплюхвалася на жывапіснае палатно неверагоднымі спалучэннямі фарбаў, кампазіцыйнай смеласцю, энергіяй каляровых плям і віртуознай дакладнасцю графічных ліній. Ён адчуваў, што працуе з дзівоснай хуткасцю. Часам Міколу здавалася, што нейкая сіла – ці боская ці д’ябальская, ён і сам не ведаў – гнала яго наперад. Ад выставы да выставы, ад партрэта да партрэта, ад адной жанчыны да другой.

      Мікола быў пястун лёсу, і прыгожыя паненкі з’яўляліся тым палівам, без якога яго творчасць не магла існаваць. Можа, з гэтай прычыны такімі ўдалымі атрымліваліся ў яго жаночыя партрэты? Ён пісаў іх у інтэр’еры і сярод прыроды, пры асвятленні дзённым і вечаровым, твар ці ў поўны рост, апранутымі і не…

      Але часам і партрэты, і карагоды вакол яго асобы – званкі, сустрэчы, спатканні – надакучвалі, і ён з’язджаў з горада на некалькі тыдняў. Жыў на бацькоўскім

Скачать книгу