Уладзевы гісторыі (зборнік). Уладзімір Сіўчыкаў

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Уладзевы гісторыі (зборнік) - Уладзімір Сіўчыкаў страница 6

Уладзевы гісторыі (зборнік) - Уладзімір Сіўчыкаў

Скачать книгу

праўда, менчукі-кінааматары ўзімку ахвотна падкормліваюць альбіноса, бо вераць, што той прыносіць удачу.

14 снежня 2006 года.

      Прыдарожнае інсітнае мастацтва

      Проста немагчыма не зважаць на безгустоўна размаляваныя або пафарбаваныя прыдарожныя валуны.

      Ананімныя “мастакі” – ляснічыя або будаўнікі-аўтадарожнікі, наколькі дазваляюць іхнія густ і адукацыя, “упрыгожваюць” сведкаў тысячагоддзяў сваімі дылетанцкімі творамі з наіўнымі сюжэтамі – грыбамі, ласямі, дзятламі, ласямі або плакатнымі заклікамі кшталту «Берегите природу, мать вашу!”.

      Падчас адной з паездак на літаратурны выступ у Жодзінскую гарадскую бібліятэку ў творчае дыскусіі з паэтам Леанідам Дранько-Майсюком мастак Алесь МаRа выказаў неардынарную ідэю ў стылі салуннага звароту “Не страляйце ў піяніста – ён грае як умее!” да амерыканскіх каўбояў: – Ня лайце мастакоў-дылетантаў! Лепш складзіце фотакалекцыю іхніх шэдэўраў або нават арганізуйце музей са сталай экспазіцыяй кшталту Эксперыментальнай базы ледавіковых валуноў пры Інстытуце геафізікі і геахіміі Акадэміі навук, што месціцца паміж Акадэмгарадком і сталічным мікрараёнам Уручча!

17 чэрвеня 2007 года.

      Райскія кветкі

      У Раіны на васьмі лысагорскіх сотках гадуюцца блізу сотні відаў і гатункаў кветак!

      Сказаў пра гэта Уладзя Леаніду Дранько-Майсюку падчас аднаго з сумесных выездаў на літаратурную імпрэзу ў Слуцак. Да некаранаванай сталіцы беларускіх кветкаводаў покуль што не даехалі, але ураджэнец Давыд-Гарадка адрэагаваў імгненна. Параіў калегу напісаць празаічны цыкл “Раініны кветкі” са ста замалёвак. У кожнай празрыста і далікатна апісаць з натуры адну з кветак, адзначыць, якія вобразы і асацыяцыі яна выклікае, якія алюзіі і карціны з’яўляюцца ад гучаньня назваў па-беларуску і па латыні, адзначыць схільнасці, звычкі і ўпадабанні…

      Засумняваўся Уладзя, што вазьмецца калі-небудзь за падобны праект, бо, да сораму свайго, нават найменняў некаторых кветак ня ведаў.

      Але быў вельмі ўдзячны Леаніду за падобныя падказкі-папіханні, бо той – адзін з нямногіх калег-літаратараў, хто няраз казаў, калі чуў цікавую на яго погляд гісторыю: “Валодзя, а ты пра гэта напісаў?! Не? Чаму?! Напішы абавязкова!”

17 ліпеня 2007 года.

      Нацыянальная страва

      Грузінская або, шырэй, каўказская нацыянальная страва шашлык, назва якой паходзіць ад слова “шашы”, што на фарсі азначае “шэсць” (мелася на ўвазе – шэсць кавалкаў на шампуры), сталася ўжо і нацыянальнай беларускай страваю.

      У гэтым лёгла пераканацца – дастаткова прайсьціся ўвечары па лецішчах: на кожнае вуліцы або завулку цягне апетытным дымком ад мангала.

4 жніўня 2007 года.

      Прыкрасць

      Мабыць, кожны памятае яшчэ ад школьнае лавы, як рагаталі аднакласнікі, калі новы настаўнік знаёміўся па класным журнале з вучнямі і няправільна прачытваў прозвішчы, рабіў памылкі ў націсках.

      Але зусім

Скачать книгу