Marginalis. Кiрыл Стаселька

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Marginalis - Кiрыл Стаселька страница 8

Marginalis - Кiрыл Стаселька

Скачать книгу

у яго паўстала здагадка, што ўрыўкі або закадаваныя, ці пісаліся з выкарыстаннем некалькіх моў. Няўжо Антоніа ўсё ж такі здолеў распрацаваць новую пісьменнасць? Але што гэта ў такім выпадку? Калі апісанне сістэмы пісьма, то чаму яно было такім аб’ёмным? Калі ў руках у яго была тая самая кніга, дзеля якой быў створаны ордэн, то чаму яго таварышы вярнуліся так рана, і чаму яна апынулася тут? Сімоне задаваўся дзясяткамі пытанняў, забыўшыся на некаторы час аб нядаўняй меланхоліі. Рукі мужчыны адолела дрыготка, быццам яны валодалі найвялікшай таямніцай на зямлі.

      Наступную ноч Сімоне зноў не спаў, няспынна думаючы пра сваю знаходку. На наступны дзень ён цвёрда намерыўся займець дзівосны тэкст. У бібліятэцы, як і ўсюды, не абыходзілася без людзей, нячыстых на руку. Таму Сімоне было нескладана, падкупіўшы аднаго з наглядчыкаў, вынесці схаваны пад вопраткай рукапіс. У той жа дзень ён пакінуў Фларэнцыю назаўсёды і адправіўся ў Іспанію, на сваю новую радзіму. Кнігу, як гэта нярэдка робяць з каштоўнасцямі, Сімоне схаваў як мага глыбей сярод рэчаў. Зноў прыняцца за яе вывучэнне ён рызыкнуў толькі па прыездзе.

      Сімоне закінуў працу ў бібліятэцы, марнуючы ўвесь час на спробы разгадаць рукапіс. Праходзілі дні і месяцы, а ён, з усёй сваёй эрудыцыяй і начытанасцю, так і не здолеў прасунуцца. Меланхолія, некалі заглушаная знаходкай, цяпер ізноў адраджалася, усё мацней паглынаючы Сімоне. Толькі віно было здольна трохі яго разварушыць, надаць смак новаму жыццю. Неўзабаве ён ужо піў на працягу амаль усяго дня. Перш цнатлівы і аскетычны бібліятэкар прыняўся, апоены віном, шукаць суцяшэнне ў картах і жанчынах.

      Ён прачынаўся ўжо не на світанні, а бліжэй да поўдня, праводзячы яшчэ некаторы час у ложку, зрэдку прыпадымаючыся, каб запіць брыдкі прысмак выпітага напярэдадні. Затым Сімоне падымаўся, спусташаў бутэльку віна і адпраўляўся гуляць або наведваў адну са сваіх любімых блудніц. Часам і іх яму станавілася мала. У такія перыяды ён бадзяўся па самых бедных раёнах у пошуках бацькоў, гатовых за вялікую плату аддаць чужынцу сваю дачку на апаганьванне. Тыя ў сваю чаргу, знаходзячыся на мяжы існавання, нярэдка згаджаліся, хапаючыся за апошнюю магчымасць выжыць, і прыводзілі ўласных дачок у апартаменты Сімоне, дзе той сілай авалодваў як дзяўчатамі, так і дзяўчынкамі. Самай малодшай з яго ахвяр было каля васьмі гадоў, а самай старэйшай пятнаццаць.

      У няспынных гулянках грошы, некалі заробленыя цяжкай працай у Каралеўскай бібліятэцы, раставалі, нібы снег у летні сонечны дзень. Калі сродкі ўсё ж скончыліся, а ўсе каштоўныя рэчы былі распрададзеныя, Сімоне навучыўся жыць пазыкамі. З некалі элегантнага і станістага маладога чалавека ён паціху ператварыўся ў нахабнага агіднага п’яніцу. Яго адзенне было пакрытае ліпкім брудам, ад строгай акуратнай прычоскі не засталося і следу, а смурод быў адзіным, што паўсюль суправаджала Сімоне. Нават прыяцелі, якіх ён цяпер толькі зрэдку сустракаў дзе-небудзь на вуліцы, не пазналі яго.

      Аднойчы позна ўначы

Скачать книгу