Мы – хлопцы жывучыя. Іван Сяркоў

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Мы – хлопцы жывучыя - Іван Сяркоў страница 2

Мы – хлопцы жывучыя - Іван Сяркоў

Скачать книгу

і чужасельскіх. Перад самым прыходам нашых, за адзін усяго дзень, іх агледзелі немцы. Праўда, самі немцы, не ведаючы дарогі, лезці сюды пабаяліся, але адкрылі такі агонь, аж стагнала зямля. Дзедава шчасце, што непадалёку ямка ад бомбы была. Туды і кінуўся стары, проста ў брудную, халодную тарфяную твань. Цяпер кашляе так, што слухаць страшна. Але нічога, кажа: «Калі не памру, то буду жыць».

      Чым глыбей мы з Санькам забіраемся ў Махавое, тым часцей нам трапляюцца такія буданы: то накрытыя асакой, то проста з вецця лазы, вялікія і як толькі аднаму залезці. А збітага сёння ўночы нямецкага самалёта нідзе не відаць.

      – Нічога! Знойдзем! – не падае духам пасінелы Санька.

      – Не мог спытаць у Мамулі? – злуюся я. – Можа, ён і не тут зусім.

      Нарэшце мы выбраліся на сухое. Парадзела лаза, сям-там пачалі трапляцца пачарнелыя ад дажджоў копы сена. Значыць, мы цяпер на самай Сухой грыве. Ісці стала весялей, і Санька паспрабаваў нават засвістаць нейкі марш. Але нічога ў яго не выйшла. На холадзе губы сталі неслухмяныя.

      I раптам мы спыніліся нібы ўкапаныя. Перад намі ляжаць перакуленыя набок разбітыя калёсы. У паламаных аглоблях адкінуў галаву забіты конь. Амаль побач – глыбокая варонка. I ўвесь мурог навокал густа ўсеяны камякамі торфу.

      – Бомба? – спытаў Санька.

      – Хто яго ведае, – паціснуў я плячамі.– Мог і снарад.

      У сваім сяле мы ведаем кожнага каня. Можам здалёк угадаць, ці гэта Чмышыхіна «кувалда», вымененая ў італьянцаў на ікону Багародзіцы, ці старая кабыла Слепка дзеда Каўрача. А тут глядзелі-глядзелі і не ўгадалі. Не наш, не падлюбскі.

      А непадалёку, каля схіленага набок невялікага стажка, стаіць другі конь, жывы, і скубе сена.

      – Глянь, – аж не паверыў я сваім вачам. – Што гэта?

      Прыгледзеліся лепш – і зусім гэта не конь. Жарабок не болей года. Вараной масці. На лбе белая зорачка. Кашлаты, худы. У хвасце і грыве поўна ваўчкоў.

      Жарабок таксама нас заўважыў, насцярожыўся, задраў галаву, натапырыў вушы.

      – Гэта матка яго, відаць, – кіўнуў Санька ў бок разбітых калёс. – Вось ён тут і кружыцца, не адыходзіць.

      – А дзе ж людзі? – спытаў я ў сябра і адразу ж сам зразумеў, што пытанне гэта недарэчнае. Ці мала дзе. Можа, загінулі. Можа, трапілі ў рукі немцаў. А можа, ратуючыся, кінулі воз і ўцяклі. Ці, можа, кабыла, спалохаўшыся страляніны, упудзілася, вырвалася з рук гаспадара і бегла, не выбіраючы дарогі, пакуль не напаткала сваю смерць. Як бы там ні было, жарабок зараз нічый, і яго трэба злавіць.

      – Кось-кось-кось!

      Мы паздымалі шапкі і, трымаючы іх у выцягнутых руках, рушылі да жарабка. Так я заўсёды лавіў дзедавага Шэрага. Шэры ведаў, што ў шапцы ёсць морквіна, бульбіна ці якія іншыя прысмакі, і ахвотна ішоў насустрач. А тут гэтак не атрымалася. Жарабок недаверліва скасавурыўся на мяне, потым на Саньку і падаўся прэч.

      Нягледзячы на худзізну, ён аказаўся даволі жвавым. Быццам бы і не было куды ўцякаць: наперадзе – дрыгва, ззаду – мы з Санькам. Тады жарабок

Скачать книгу