Пакутны век. Трылогія. Васіль Якавенка

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пакутны век. Трылогія - Васіль Якавенка страница 28

Пакутны век. Трылогія - Васіль Якавенка

Скачать книгу

ніхто чамусьці не хацеў даваць веры.

      Пятро Пісарчук наважыўся бліжэй пазнаёміцца з небаракам і праз Андрэя Палто наказаў Палто-малодшаму, каб той заскочыў да яго надвячоркам.

      Пісарчук паклікaў сыноў – Барыса, Паўла, і яны разам сустрэлі невысокага, хударлявага юнака. У Ладзевых рухах, калі ён адчыняў дзверы і заходзіў у хату, можна было заўважыць нерашучасць. Ён павітаўся і акінуў сям’ю крыху разгубленым і таму мітуслівым позіркам.

      – Праходзь-праходзь, браце, госцем будзеш! – падняўся з канапы, падаў яму руку старэйшы, сухі, жылісты, а за ім і астатнія Піcарчукі.

      Уважаючы на лагодны тон прысутныx, Ладзя пасвятлеў тварам, палагоднеў і сам, прысеў, чакаючы, пра што пойдзе гаворка.

      Нейкі момант яго ўважліва разглядалі – як дзіва. Асабліва доўгі і засяроджаны позірк быў у Барыса – два гады блазен падарожнічаў па Савецкай Расеі! Якога ж ён цяпер колеру?.. Гэтая думка, бадай, цікавіла ўсіх.

      – Не чырвоны – ніякі, хутчэй за ўсё – бледны, – жартуючы, першым кінуў Ладзю Паўлюк.

      – Здарожыўся? – як бы ў апраўданне хлопцу спытаў гаспадар і запрасіў усіх да стала, на які спагадлівая Аксіння паставіла самавар.

      – У Моталі столькі плявузгалі наконт вашых з Пінчуком і Балаганам уцёкаў,– пацягнуў далей нітку бяседы гаспадар Пятро. – У пастарунку з ног збіліся, шукаючы вас, асабліва Пінчука.

      – О! Ён – шэльма! Без перабольшвання я вам скажу: хцівы чалавек! У гэтым мы яшчэ раз пераканаліся там, у расейскім турэмным лагеры.

      – Як? – няўцямна прыўзняўся Барыс. – За замах на жыццё Зусмана вы ўсе ўтрох сядзелі ў турме?

      – Ды не. – Ладзя пачырванеў і, збянтэжаны, адсунуў ад сябе шклянку з гарбатай. – Калі вы хочаце ведаць, Зусман тут ні пры чым. Усё было не так… Не так ад самага пачатку!

      – То ты, браце, раскажы, як яно было, – прапанаваў Пісарчук, на каленях у якога ўжо круцілася і штораз спаўзала пад стол трохгадовая ўнучка Маня.

      – А было вось як…

      І Ладзя Палто расказаў гісторыю, пра якую ў Моталі, бадай, усе збольшага ведалі, але ніхто не чуў яе ад пачатку да канца і не ведаў праўды. Дзіва што… Два гады таму ён, Палто, падгаварыў свайго аднагодка і прыяцеля Івана Філіновіча, якога звалі ў мястэчку Балаганам, пакінуць Мoтaль і папхнуцца ў запаветную далеч – камунію. Праблема была ўсяго толькі ў пошуку патаемнага месца для пераходу мяжы. Наконт гэтага Ладзя і прыйшоў да Пінчука, бывалага і абабітага польскай турмой чалавека, якому трохі пераваліла за пяцьдзесят… Чатыры гады ён адседзеў за неаднаразовы пераход усходняй мяжы і, пэўна ж, ведаў яе дасканала.

      Аляксей Пінчук пашкроб патыліцу сваёй чорнай, парэпанай рукой:

      – Шкада… Шкада, што я пад наглядам, пта-маць… Мне забаронена з Моталя адлучацца. Зрэшты… каб што прыдумаць, га?..

      Ён уталопіўся на Ладзю сваім цыганкаватым вокам. Ладзя ўмольна і прагна глядзеў на яго.

      – А

Скачать книгу