Пакутны век. Трылогія. Васіль Якавенка

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пакутны век. Трылогія - Васіль Якавенка страница 39

Пакутны век. Трылогія - Васіль Якавенка

Скачать книгу

Ведай адно: пан Скірмунт і гаспадар Пятро Рамановіч – беларусы, якіх я найбольш паважаю.

      – Прыемна чуць! – і Мэндаль яшчэ раз мякка паціснуў руку Пятра.

      – А мы тут з панам Мэндалем спрачаемся пра акцызы, – патлумачыў купец Клямка.

      – То вы й працягвайце. Гэта ж ваш дзень сёння! Бачыце, што робіцца: тавараў – безліч. Прайду ж далей і я – пагляджу яшчэ тое-сёе.

      Пятляючы між радамі, Пятро прабіўся на другі бок плошчы. Сярод знаёмых ён неўзабаве стрэў Малыцьку – чалавек прыдбаў мелу для пабелкі сцен у пакоях падрамантаванай хаты. Паблукалі разам, накуплялі для сваіх маладзіц слодычы, усялякіх цукерак, а Пятро яшчэ і тульскіх пячатных пернікаў – так іх звалі – для ўнучкі. Нарэшце, ён спыніўся далей каля воза з пяньковымі вяроўкамі, узяў адну з іх, каторая таўсцейшая, у роздуме пакруціў, пацёр у пальцах, як знаток натуральнага сялянскага валакна, прыцаніўся, дастаў з кішэні і аддаў грошы. Добрая вяроўка! Няхай будзе на ўсялякую патрэбу.

      Калі ён вярнуўся ў сядзібу, сын Барыс і астатнія ўжо былі дома. Селі сям’ёю за стол. Самы час! У царкве ж недзе ўсё яшчэ служылі святочную службу, пасля якой змораныя ад сваёй божай службы святары збяруцца ў вялікай хаце каля царквы і за накрытым святочным сталом таксама спазнаюць хмельную радасць і асалоду быцця.

      На стале ў Пісарчукоў пераважаюць стравы з рыбы, прыгатаванай па-рознаму, грыбоў, садавіны ды гародніны. Піражкі з яблыкамі, піражкі з тварагом… Мёд… Спас, як зазвычай, прыпадае на Засненскі пост, вядомы яшчэ як пост Успення. Пастом і вызначаецца акраса стала. Пад першыя нягучныя сямейныя здравіцы прапусцілі па чарцы, потым яшчэ, але ўсё без лішку, вольна, прыстойна.

      Толькі вось гаспадара Пятра і тут не пакідала засяроджанасць:

      – Я ўсё думаю: калі-небудзь знойдзецца тэхніка і знойдуцца людзі, якія дапамогуць нам вызначыць, дзе ляжыць ён, адкапаць і выцягнуць з вады Мікалай-звон.

      – Пятро! – усклікнула Аксіння і доўжыла, увачавідкі пакепліваючы: – Без таго звону ты проста жыць не можаш!

      – Мама! Ці чуеш, мама!.. Трэба паважаць таткаву схільнасць да музыкі!

      Апошнія словы уткнуў сын Паўлюк. Не ўсе зразумелі, што ў яго галаве?.. І Паўлюк даводзіў:

      – Вось Піліпу, да прыкладу, падабаецца скрыпка, некаму хораша кладзецца на душу арган, а тату – медны звон! Таму ён і марыць пра дужага Мікалая! Той малінавы заўсёды будзе гучаць у ягоных вушах. Я праўду кажу, тата?

      У застоллі зрабілася весела, але за бацьку заступіўся Барыс:

      – Я не веру ў Бога, і вы гэта ведаеце. Тым не менш скажу ў застоллі: асілак-звон здольны быў адганяць чарцей ад Моталя на дваццаць вёрст! Штука дужа прыемная і карысная! Апроч таго, Мікалай-звон быў і, калі яго выцягнуць з возера, зноў можа стаць адметнасцю, сімвалам мястэчка.

      – Хіба што…

      – Тады, – узняў чарку Паўлюк, – за яго вяртанне!

      – Анягож, – не змоўчала Зося і кінула мужу: – Ідзі, раней выцягні, а тады ўжо!..

      – Выцягну!

      І

Скачать книгу