Пакутны век. Трылогія. Васіль Якавенка
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Пакутны век. Трылогія - Васіль Якавенка страница 40
Насустрач ім абрынулася раскацістае і вясёлае:
Сёння ў нашай хаце свята,
І гасцей як тут багата!
Усіх на свята запрашаем
І сардэчна вас вітаем!
Паўлюк, а за ім і яшчэ той-сёй, прытанцоўваючы, падхапіліся вітаць дарагіх сватоў.
Як бачыш у віхуры воклічаў, рухаў, настрояў загучала:
Госці, госці, госці, госці,
Хтосьці ёсць, намя кагосці.
А без гармоніка й дуды
Ходзяць ногі не туды!..
Дзень быў доўгім, гаманкім і песенным, але ж і яму знайшоўся канец. Звечарэла. У хатах ужо там-сям запальваліся лямпы, і старыя пасля таго, як дагледзелі жывёлу, што не зважала на хмельны рэй у сядзібе, паціху супакойваліся і рыхтаваліся да сну. Іншы план быў у моладзі, яна заўзята шыкавала на зборнях, наладжвала танцы на адкрытых пляцоўках альбо ўлагоджвала свае ўзаемаадносіны па ціхіх кутах – каханне ж было за асноўны матыў у будове жыцця.
Акурат у гэты час Пятро з Аксінняй выйшлі з сядзібы за веснічкі.
Пад самымі вокнамі іх мураванкі была ўкапана невысокая лаўка, і менавіта каля яе гаспадары раніцай паставілі стол, накрылі яго белым абрусам, на ім пакінулі ў плеценай вазе яблыкі і графін з мядовым напоем, кружку…
Гэта быў добры знак і зычэнне таму, хто гуляў на вуліцы – пачастунак для ўсялякага ахвочага люду, а часам і суседзяў. Так рабілі і іншыя гаспадары.
Цяпер, у канцы дня, ад тых пакінутых яблыкаў у вазе амаль нічога не засталося, і ад медавухі – невялікая рэшта. Праўда, гэта быў ужо другі наліты графін, а першы выпілі ўвесь.
Пятро з Аксінняй выйшлі, каб забраць святочны стол у двор. Адно тут Пятра пацягнула прысесці на лаўку – пасядзець, крыху ачомацца ад дзённага тлуму. І, паклаўшы на пакацістыя і цёплыя плечы сваёй жонкі руку, ён прыгарнуў яе да сябе.
– Вось так і жывём, – мовіў ён. – Усё, што трэба для жыцця, здабываем. Нялёгка… цяжка бывае, але ж, калі на тое, і светкаваць, весяліцца ўмеем. У нас святкуюць Спас, а ў Высокім, я чуў,– Іллю, у Токарах – Тройцу, у Расна – Івана Купалу. Толькі ў Століне – прастольнае свята прыпадае на Пакровы, і там, калі святкі, народ па тры дні балюе, спраўляе вяселлі, госці гузуюць з вёскі ў вёску. Ад песень, танцаў, гаманы ажно гай шуміць!
Памаўчаў, перавёў дыханне.
– І добра, – казаў далей, – адно на душы неспакойна.
– Ты пра Барыса?..
– Ды не! Наогул… З газет бачу: свет наўкола неўладкаваны. Людзі грызуцца альбо рыхтуюць доўбні адзін на аднаго. У Іспаніі вайна… У Нямеччыне да ўлады прыйшлі нацыянал-сацыялісты, пэўна, вялікія рызыканты. Нешта новае ўваходзіць у жыццё. Адразу й не ўцяміш. Калі б на нашай вуліцы, напрыклад, знайшоўся паскуднік, які дбаў бы толькі пра ўласную сядзібу і на суседскія селішчы глядзеў як на сваё, без усялякіх выбачэнняў таптаўся па чужых агародах… Што б ты, Ксеня, сказала пра такога?
– Не ведаю, гэта ж няможна ўявіць сабе!
– І я не ўяўляю. Зрэшты, немец менш