Пакутны век. Трылогія. Васіль Якавенка

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пакутны век. Трылогія - Васіль Якавенка страница 49

Пакутны век. Трылогія - Васіль Якавенка

Скачать книгу

Сітуацыя там – горш не прыдумаеш! – Дзед прыгладзіў свой зрэджаны і пасівелы чуб, які ўжо ладнага месца ўступаў залысінам. – Гэта навала можа дорага каштаваць палякам дый нам…

      – А Моталь, дзядуля, бамбіць не будуць? Я баюся.

      Па тым, як уважліва ўнучка глядзела ў твар яму, гэты абабіты жыццём чалавек зразумеў, што перад ім пастаўлена пытанне з пытанняў. І яно, відавочна, падказана дзяўчынцы агульнай трывогай у мястэчку.

      – Ці ж можа хто бачыць наперад, што нас чакае?.. Тут патрэбен Мікіта Парыпа. Вось ён знайшоў бы, што табе адказаць.

      Аднак бачачы, што ўнучка нічога не цяміць пра Парыпу, ён патлумачыў:

      – Даўно, можа, дзвесце ці трыста гадоў таму, за Вялікім Княствам Літоўскім, так звалася наша дзяржава, жыў у Моталі селянін Парыпа, які мог прадказваць падзеі. Машын тады не было, і вялікай удачай, напэўна, здаваўся жалезны абруч або вобад на колах фурманкі. Але Мікіта Парыпа абяцаў людзям каменныя дарогі (шашу), потым, казаў ён, і вазы будуць бегаць самі. Сапраўды, прыдумалі чыгунку, стварылі аўтамабілі. «Адным матузком увесь свет павяжуць», – прадвызначаў ён. З’явіўся тэлеграф, тэлефон… «Паны будуць равы капаць, хлеба шукаць…» І да гэтага дайшло пасля кастрычніцкага перавароту ў Расеі. Урэшце, доўгі час у Моталі ніяк не маглі знайсці ключ да такіх слоў Парыпы: «Будуць чорныя птушкі з жалезнымі дзюбамі лятаць, будуць сэрцы кляваць». Дзіўнае прароцтва! Дарэчы, як і ўсе яго прадказанні… З чорнымі птушкамі яшчэ нядаўна ў Моталі атаясамлівалі яўрэяў і лічылі, што Парыпа, гаворачы пра жалезныя дзюбы, меў на ўвазе грошы і нечалавечы ўціск… Але ж войны – адна за адной – паказалі, што ёсць іншыя жалезныя птушкі, ліха на іх… Самалёты… У гэты час яны кружаць над Варшавай і Кракавам. Варшава гарыць. Толькі мы будзем спадзявацца на лепшае, – і дзед Пятро, паказваючы ўнучцы, што размова скончана, як вялікі заступнік і прыяцель, пяшчотна цмокнуў Маню ў цемечка.

      Вярталіся дадому. Конь цягнуў фурманку, і Маня, седзячы на возе побач з дзедам, назірала за голымі палеткамі, над якімі збіраліся ў кучы і кружылі вароны. А ўзбоч дарогі, над гаем, у паветры пырскалі-ценькалі дробныя птушачкі.

      Сонца ўсё бліжэй хінулася да зямлі. Пахла свежым сенам. І ёй падумалася, што будзе несправядліва і балюча, калі вайна жалезнай дзюбай дастане сюды, закружыць віхурай, перакуліць фурманку з мёдам і пераверне ўсё, што асталявалася ў яе жыцці ды жыцці яе радзіны ў Моталі. Ад такога ўяўлення ўсё яе цела, дранцвеючы, раптам сцепанулася.

      15

      Ганна даіла кароў на аціхлым падворку, ёй памагала Маня. Гэта была вечаровая дойка, і быў момант, калі сонца, што завісла за сінімі хмарамі, афарбоўвала ў мяккую чырвань серабрыстыя краявіны. Пурпур пакідаў на душы і захапленне, і трывогу.

      Насоўваліся прыцемкі. З возера чулася рэдкае спатоленае гагатанне гусей, яны збіраліся ў гурт і, валюхаючыся, кіравалі да сваіх падворкаў. І цурчэла малако. Струменіла і білася аб даёнкі. Малако – дарунак, які ўсе любяць, і Маня таксама, балазе з сырадою вырабляецца багата ўсялякіх прадуктаў, наталяючых

Скачать книгу