Пакутны век. Трылогія. Васіль Якавенка

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пакутны век. Трылогія - Васіль Якавенка страница 50

Пакутны век. Трылогія - Васіль Якавенка

Скачать книгу

а хто там сёння ў дзеда? Госці?

      – Напэўна… А што табе рупіць?

      – Дзедусь пазавешваў шторамі вокны…

      – Значыць, там у іх будзе патаемная вячэра. Цяміш? – Маці ўсміхнулася. – Ну, каб у сінагозе не даведаліся, што жыды тут свініну ядуць і п’юць гарэлку…

      – Вось табе і маеш!

      Цыр-цыр, цыр-цыр… Які дзіўны свет! Некаму забараняецца есці свініну.

      – А пра што яны гаварыць будуць? – спытала, млеючы ад цікаўнасці, Маня.

      – Будуць… Пра нештачка… Я ўжо падаіла сваю. – Ганна адарвалася ад вымя і ўстала на ногі.– Цяпер табе памагу, бо ты ўсё роўна чыста не выдаіш. Ідзі ўжо – бачу, куды цябе цягне! Адчыні толькі варотцы шырэй, няхай з возера гусі заходзяць.

      Маня, адораная вольнаю воляй, падскочыла ад радасці. Яна ў адзін міг справілася з даручэннем – расчыніла варотцы і наступны момант ужо была ў хаце.

      Бабуля Аксіння ўвіхалася каля печы, у чэраве якой палала вясёлым яркім агнём. Там на вялікай чыгуннай патэльні смажыліся тлустыя скваркі з яечняй, узбітай на малацэ. На другой патэльні пухнаціліся і браліся зверху карычневым загарам бліны з грэцкай мукі. На кухонным стале пад ручніком ужо высіўся ладны іх стос. Побач з бабуляй – нявестка Зося, яна мыла посуд і раскладвала на талеркі парэзаную гусяціну, каўбасу-крывянку і іншае. У Зосі выпіраў гарбузом жывот. Маладзіца была цяжарная.

      Бабуля спрытна ўпраўлялася ў печы віламі, чапялою… Нарэшце яна выцягнуда адтуль на прыпечак патэльню з яечняю, кінула ёмку ў куток.

      – Манька, – пазвала ўнучку, ведаючы, што тая толькі і чакае ад яе знаку, – бяры блінцы, бяры яшчэ што-кольвек, а я патэльню панясу.

      У сталовай за шырокім сталом, накрытым чыстым ільняным абрусам, разам з дзедам Пятром сядзелі госці: сусед Абко, вядомы ў Моталі рымар, – шыючы хамуты і іншую вупраж, ён і сына навучыў шыць аброці для коней. З Абко поплеч сядзеў знаёмы гандляр газай, шклом да лямпаў, шклом для вокан – Борух, гэты, апроч крамы, трымаў у сваёй сядзібе яшчэ карову, праўда, дзівак, кармы назапашваў не на ўгоддзях, як робяць сяляне, а па людзях – па сядзібах местачкоўцаў, прапануючы ім узамен кармоў свой тавар або іншыя якія-небудзь паслугі. Трэці ж госць быў зусім незнаёмы Мані, ён сядзеў спінай да яе, таму яна зайшла збоку, павіталася з ім, з усімі, падала на стол дзеду цёплыя бліны, загорнутыя ў ручнік, паставіла талерку з прадаўгаватымі кавалачкамі каўбасы, якая пахла часнаком. Аксіння тым часам усталявала пасярэдзіне стала шырокую патэльню з яечняй, якая ўсё яшчэ пыхкала жарам. На стале ў місках стаяла пакуль не астылая бульба, разварыстая, сопкая, каля бульбы – гуркі з дзежкі, раней прыгатаваныя скваркі, мёд, іншая закусь, і госці паспелі ўжо асушыць па кілішку.

      Непрызнаны Маняй хаўруснік павярнуў голаў, утаропіўшы на яе свае вялізныя, быццам валовыя, вочы – у іх, змеціла Маня, глыбока-глыбока хаваліся ягоныя кемнасць, увага і сум. А галава ў ягамосця – стаўбуном, як рэдка ў каго, адно яе аздаблялі высокая пакатая лысіна ды пэйсы, пацярушаныя срэбрам. Яны адвольна спадалі,

Скачать книгу