Пакутны век. Трылогія. Васіль Якавенка

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пакутны век. Трылогія - Васіль Якавенка страница 53

Пакутны век. Трылогія - Васіль Якавенка

Скачать книгу

больш чаго-небудзь, дык гэта знявагі людской. Я ведаю, што кажу. Нашы скрушлівыя, нашы мілейшыя продкі да дваццатага стагоддзя жылі ў вузкай пройме паміж расейскай і еўрапейскай культурамі. Яны паступова пашыраліся і неслі на сабе іншы знак прысутнасці. У масе сваёй гэта былі махляры, перакупшчыкі, карчмары, кантрабандысты, ліхвяры, але ж сярод іх пракідаліся і ўмелыя краўцы і шаўцы… Вось апошнімі мы ўпаўне можам ганарыцца! Як і тым, што яўрэі арганізавалі сучасны гандаль у Еўропе, якога не было.

      – Толькі, мусіць, не пра адзін цыганскі род пайшла слава злодзеяў у законе, – доўжыў Мэндаль. – Нас цярпелі, але ўжо на пачатку нашага стагоддзя не хто іншы, як Вялікабрытанія прапаноўвала яўрэям перасяліцца з Еўропы ва Уганду, краіну на ўсходзе Афрыкі. Уяўляеце, каб мы там былі, то тут пра нас нічога не ведалі б! Прапанова была адхілена. І ўжо калі прыпякло пазней, за нацыстамі, то на ініцыятыву містэра Рузвельта, прэзідэнта ЗША, адгукнулася некалькі краін: дамо прытулак дзесяткам, а то і сотням тысяч яўрэйскіх перасяленцаў з Германіі! Ды сіяністы-шэльмы на чале з вашым дастахвальным земляком Вайцманам – чуў я ў Хелме – акцыю сарвалі. У іх былі свае планы, важнейшыя, чым паратунак яўрэяў. І вось вам вынік.

      Нацысты наладзілі масавы пагром яўрэяў пад кодавай назвай «Крышталёвая ноч». А як адрэагаваў на тое Хаім Вайцман? У жніўні 1939 года ў Жэневе сабраўся 21-ы з’езд сіяністаў усіх краін, і Вайцман, нядоўга думаючы, абвясціў вайну Германіі, прычым не ад сябе, не ад сіяністаў, заўважце, а ад імя ўсіх яўрэяў свету. Які пасаж! А ці меў ён права, каб гэтак нас падстаўляць?.. У Хелме абшчына абуралася. Абармот, сукін сын!.. Тады ж нацысты пачалі крычаць: юды развязалі вайну!

      У пакоі, поўным цішыні, Мэндаль аглядаў прысутных. Абко і Борух амаль не дыхалі, яны былі прычаўлены інфармацыяй, якая, нельга сказаць, каб сяды-тады не прасочвалася ў Моталь да іх, але, сабраная разам, ды яшчэ з такой адмысловай дынамічнай падачы суродзіча, бянтэжыла, прыгнечвала, не давала рота раскрыць. Пісарчук-старэйшы, як і сын Паўлюк, тым часам былі заварожаныя дзіўнай шчырасцю і рэдкай словаахвотлівасцю Мэндаля – от як ён абрынуўся на ўсіх тут вадаспадам, за якім пачуваўся і выклік. Каму – невядома. Маня бачыла адно, як светлай утрапёнасцю іскрыліся вочы ў дзеда Пятра і ў яе дзядзькі…

      Паўлюк не вытрываў:

      – Моталь выкарміў-такі Напалеона Хаіма!

      – Так… І Хаім – не схлушу – ад абвешчанай вайны збег кудысьці. Далей ад Жэневы!

      – Іншымі словамі, пёрднуў і схаваўся за вугал!

      – Гм… Ну, а Гітлер – што?..

      – О, гэты – мастак! Не горшы ад таго. Я трохі ведаю нямецкую мову, – паведаміў Мэндаль, – і аднойчы праштудзіраваў змест яго кніжкі «Майн Кампф». Я спаліў яе потым, але ж многае помніцца. Нельга забыць трызненні нацыста, душыцеля нашага.

      Борух засоп:

      – А ці варта ў гэтай хаце пра нячысціка гаварыць?

      – Нічога… – блаславіў Пятро.

      – Паслухаем! – Абко прагнуў новых ведамак.

      – Вазьміце толькі на ўвагу, – крывячы ва ўсмешцы мясістыя абмасленыя

Скачать книгу