Пакутны век. Трылогія. Васіль Якавенка

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пакутны век. Трылогія - Васіль Якавенка страница 57

Пакутны век. Трылогія - Васіль Якавенка

Скачать книгу

Уцяміў? Я маю сустрэцца з буйным чорным Шэршнем, о-оо! – І лясны госць усміхнуўся нейкім сваім спадзяванням ды нецярпліва паглядзеў на гадзіннік. – Як думаеш, не пабаіцца ён сюды прыляцець?

      Пісарчук уцяміў, пра каго гаворка, і адчуў востры непакой, трывогу, цікаўнасць да моманту:

      – Аднак я хацеў бы на яго паглядзець.

      Госць-вядзьмак разгарнуў на каленях карту, на якой у розных фарбах азначаліся краіны Еўропы, і, выказваючы сваё задавальненне, тыцнуў люлькай у Польшчу:

      – Ось тут ён пакажа свае тактычныя здольнасці. Сваю сілу… А мы поглядым.

      Польшчу на карце перацінала шырокая сіняя лінія.

      – Там мой сын… Ён за капрала ў польскай арміі.

      – Твой сын камуніст?

      – Не ведаю…

      – А ты беларус?

      – Так…

      – Мне неаднойчы даводзілася чуць, што беларусы – наўздзіў трывалы народ і што яны ў вадзе не тонуць і ў агні не гараць. Гэта праўда?

      – То вам, васпане, хтосьці нахлусіў! Мы заўжды гарым.

      – Няўжо?

      Пятро Пісарчук не заўважыў, як і калі карта ў руках ведзьмака загарэлася, і ён паднёс яе пад крысо ягонай курткі.

      – Ось мы і проверым…

      – Ці варта, васпане?! Нас адвеку нішчаць, топяць у крыві…

      Пятра працяў жах, і ад жаху зрабілася горача, ён кінуўся бегчы – крок, два, але ж ногі-шэльмы не слухаліся – да брыдкага страху дадалося яшчэ і яшчэ; не толькі сэрца – усё нутро трымцела, і ён прахапіўся.

      – О-о, госпадзе! Ох…

      – Чаго ты стогнеш? – спыталася Аксіння, варушачыся побач.

      – Брыда апанавала, – не адразу адказаў ён. – Такі сон, адным словам…

      Потым, радуючыся, што насланнё адыходзіць, ён з палёгкай уздыхнуў. За акном ужо сеялася святло і паціху выцінала морак з хаты. Заспявалі разам як не ўсе местачковыя пеўні.

      Яшчэ трохі дрымоты, і зусім абудзілася сядзіба Пятра; нявесткі Ганна і Зося рупіліся на падворку ды ў хляве, пыніліся з жывой гаспадаркай: даілі кароў, гатавалі корм для свіней і авечак. Ім памагаў Паўлюк. Аксіння абабрала бульбу ды падпаліла ў печы дровы, паставіла два гаршкі – боб і лапшу на малацэ, якую асабліва любілі дзеці, тут жа пачала пячы дранікі на сняданак, скваркі да іх; намыла бульбу ў вялікі чыгун – гэта для тых, што ў хляве рохкалі.

      Полымя ад печы ахоплівала жарам яе круглявы твар, ахінуты хусцінкаю. Раней бывала, калі яна глядзела ў печ, палаючую залаціста-чырвоным агнём, ёй згадваўся ўрачыста-дзівосны выпадак з далёкіх юнацкіх гадоў. Яна тады разам з бацькамі і старэйшымі братамі паехала на Спораўскія балоты, дзе яшчэ ў часы каралевы Боны былі пракладзены асушальныя канавы, і гэта рабіла абшары даступнымі для сялян. Паміж дзвюма канавамі – Галоўнай і Жыдоўкай, што сыходзіліся пры ўпадзенні ў Ясельду, быў невялікі груд, парослы хмызам, купкамі дрэў. І от, выехаўшы туды, яны колькі дзён усёй сям’ёю касілі траву ў тваністым балоце, потым выцягвалі

Скачать книгу