Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі. Лявон Эдвардавіч Карповіч
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі - Лявон Эдвардавіч Карповіч страница 16
Пошта Ангільі ў 1973 годзе прысьвяціла марку адной з прац Джаваньні Бэльліні «Мадонна на лузе» (Лёнданская Нацыянальная Галерэя) Прастора напоўнена сымбалічнымі дэталямі, якія ўсяляюць ў душу гледача сум і трывогу
Знакамітая карціна Рафаэля – «Сыкстынская мадонна» (па назьве манастыра, для якога была напісаная алтарная выява) – і, верагодна, самая знакамітая з усіх карцін, калі-небудзь напісаных.
Аб гэтай карціне напісаныя тамы розных прац, але мне найбольш да спадобы тое, што напісаў Васіль Гросман. Гэта варта цытаваньня.
«Рафаэль у сваёй Мадоньне выдаў таямніцу матчынай прыгажосьці. Але не ў гэтым невычэрпнае жыцьцё карціны Рафаэля. Яна ў тым, што цела і твар маладой жанчыны ёсьць яе душа, – таму так чароўна Мадонна. У гэтым зрокавым малюнку матчынай душы сёе-тое недаступна сьвядомасьці чалавека.
Рафаэль. «Сыкстынская мадонна». Выяву карціны разьмяшчалі пошты розных краін. Нямеччына, 2012 г.
[…] Прыгажосьць Мадонны трывала злучана з зямным жыцьцём. Яна дэмакратычная, людзкая; яна ўласьцівая масам людзей – жаўтатварым, касавокім, гарбатым з доўгімі бледнымі насамі, чорнатварым з кучаравымі валасамі і тоўстымі вуснамі, яна ўсечалавечна. Яна душа і люстэрка чалавечае, і ўсе, хто глядзяць на Мадонну, бачаць у ёй чалавечае, – яна выява матчынай душы, і таму прыгажосьць яе навечна сплецена, зьлітае з той прыгажосьцю, што ўтойваецца, невынішчальна і глыбока, усюды, дзе нараджаецца і існуе жыцьцё, – у скляпах, на гарышчах, у палацах, у ямах».
У карціне Ганса Мемлінга «Мадонна на троне з Дзіцяткам і двума Анёламі» яго Мадонна лірычная. Мемлінг да драбнюткіх падрабязнасьцяў старанна стварае аблічча Мадонны і даходзіць у яе малюнку да таго, што яна падаецца ідэальнай. Алёлы прысутныяў дзяцінстве Ісуса. Еа карціне адзін анёл падносіць дзіцятку яблык, другі грае.
Пошта Ганы ў 1981 годзе разьмясьціла на паштовым блёку рэпрадукцыю гэтай карціны Мемлінга
«Сьвятая Марыя (з габрэйскай Miriam) у розных мовах азначае Тую, якую любіць Бог, і Тую, якая любіць Бога, усяляе радасьць, зьяўляецца ўзорам прыгажосьці, не ўчыніла граху.
Мацi Касьцёла азначае, што Касьцёлам зьяўляемся ўсе мы, веруючыя людзі, таму Яна зьяўляецца Маці для ўсіх нас.
Мацi ласкi Божай – так сказаў пра Яе арханёл Габрыэль, «поўная ласкі», без граху.
Мацi беззаганная азначае, што Бог выбраў Марыю для зьдзяйсьненьня свайго спрадвечнага пляну збаўленьня чалавека і такім чынам бязьмерна ўзвысіў Яе над усімі стварэньнямі.
Мацi непарушная –