Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі. Лявон Эдвардавіч Карповіч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі - Лявон Эдвардавіч Карповіч страница 17

Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі - Лявон Эдвардавіч Карповіч

Скачать книгу

быў усяго невялікай вёскай, якая разьмяшчалася на палогіх узгорках Галілеі над Ізраільскай далінай. Зьвестак пра трыццацігадовы адцінак жыцьця ў Назарэце ў Бібліі няма, акрамя аднаго выпадку. Вось апісаньне з Эвангельля паводле Лукаша: «А Дзіця расло і мацавалася духам, напаўняючыся мудрасьцю; і мілата Божая была на Ім. Кожны год бацькі Ягоныя хадзілі ў Ерусалім на сьвята Пасхі. І калі Яму было дванаццаць гадоў, прыйшлі яны таксама як звычайна ў Ерусалім на сьвята; калі ж, пасьля заканчэньня дзён сьвята, вярталіся, застаўся Хлопчык Ісус у Ерусаліме; і не заўважылі таго Язэп і Маці Ягоная; але думалі, што Ён ідзе зь іншымі; прайшоўшы ж дзённы шлях, пачалі шукаць Яго сярод родзічаў і знаёмых; і не знайшоўшы Яго, вярнуліся ў Ерусалім, шукаючы Яго. Праз тры дні знайшлі яго ў храме, сядзеў сярод настаўнікаў, слухаў іх і распытваў іх; усе, хто слухаў Яго, зьдзіўляліся з розуму і адказаў Ягоных» (Паводле Лукаша 2:40—47).

      Відарыс Храма адлюстраваны на марцы, выдадзенай поштай Ізраіля ў 2011 годзе

      Храм у Ерусаліме пабудаваны Ірадам. У Ерусаліме адноўлены такі выгляд Храма, калі дванаццацігадовы Ісус быў у ім.

      Рэпрадукцыя карціны Дзюрэра «Дванаццацігадовы Ісус у храме» на марцы пошты Парагваю, выдадзенай у 1982 годзе

      Калі ўрачыстасьці Сьвята закончыліся і бацькі Ісуса адправіліся ў зваротнае падарожжа, ён застаўся ў Ерусаліме, як бы хацеў успрыняць усю Мудрасьць і Сьветласьць, якія захоўвалі муры Сьвятыні. Тут Ён быў у Сябе, у доме свайго Айца. Калі дванаццацігадовы хлопец сядзеў паміж вучонымі, слухаў іх і задаваў ім пытаньні, Яго Бацькі з болем у сэрцы шукалі Яго праз тры дні, абыходзячы ўвесь Ерусалім. Праз тры дні знайшлі Яго ў Сьвятыні. Тое, што яны ўбачылі, вельмі іх зьдзівіла. Зьдзівеньне Бацькоў зразумелае. На карціне Дзюрэра на Іх твары адлюстроўваюцца мноства розных пачуцьцяў: яшчэ жывы боль, выкліканы зьнікненьнем Сына, радасьць, што Ён знайшоўся, зьдзіўленьне нечаканымі Яго паводзінамі і атачэньнем.

      Бацькі Ісуса радасныя, што знайшлі Сына, і зьдзіўленыя Яго атачэньнем і паводзінамі. Марка пошты Шаржы (1970 г.) з сэрыі «Жыцьцё Ісуса»

      Дучо ды Буанінсеня (Duccio di Buoninsegna), «Жыцьцё Ісуса Хрыста». Марка пошты Рас-эль-Хаймы (1970 г.)

      Мастакі стараліся пашырыць зьвесткі з Бібліі аб размове Ісуса з вучонымі мужамі ці, як іх яшчэ называюць, дактарамі.

      Буйным плянам на наступнай карціне Дзюрэра паказаны твары мудрацоў і Хрыста. Адчуваецца «напруга дыспуту». У цэнтры кампазыцыі – рукі Ісуса, Ён упэўненна адлічвае на пальцах свае аргумэнты ў гутарцы. Рукі аднаго з настаўнікаў сьведчаць пра «нярвовасьць і збянтэжанасьць».

      «Хрыстос сярод настаўнікаў» карціна Альбрэхта Дзюрэра, напісаная ім у Вэнэцыі ў 1506 г. Знаходзіцца ў музэі Цісэна-Барнемісы ў Мадрыдзе. Марка Рэспублікі Тога (1978 г.)

      Які зьмест адказаў дванаццацігадовага Ісуса настаўнікам юдэйскім?

      Эвангеліст нічога не кажа пра гэта. Гутарка праходзіла ў храме

Скачать книгу