Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі. Лявон Эдвардавіч Карповіч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі - Лявон Эдвардавіч Карповіч страница 18

Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі - Лявон Эдвардавіч Карповіч

Скачать книгу

ў выніку сьціплай і карпатлівай працы.

      «І ўбачыўшы Яго, зьдзівіліся; і Маці ягоная сказала Яму: Дзіця! што Ты зрабіў з намі? вось, бацька Твой і Я зь вялікаю скрухаю шукалі Цябе. Ён сказаў ім: навошта было вам шукаць Мяне? ці вы ня ведалі, што Я павінен быць у тым, што належыць Айцу Майму? Але яны не зразумелі сказаных Ім словаў» (Лукаша 2:48,49).

      Маленькі Ісус адказвае Маці на Яе папрок на марцы Фуджэйры (1976 г.)

      Прыгожа сцэну спатканьня апісвае Роман Брандштэцьцер: «У гэтую ўласна хвіліну Марыя і Язэп убачылі Ісуса. Марыя у наплыве радасьці бегла да Яго, каб Яго абняць. Але Язэп уражаны выглядам Хлопца сярод дактароў, прытрымаў жанчыну за плячо і забыўшы нядаўні непакой, паглынаў у сябе Яго натхнёныя і мудрыя словы. Але жанчына, вызваліўшы сваё плячо з далоні мужа, пабегла па ступенях порціку, расхіліла дактароў і кінулася на шыю укаханаму Сыну гаворачы: «Дзіця! што Ты зрабіў з намі? вось, бацька Твой і Я зь вялікаю скрухаю шукалі Цябе».

      Трыццаць гадоў схаванага жыцьця

      «І калі яны зрабілі ўсё паводле Закона Гасподняга, вярнуліся ў Галілею, у горад свой Назарэт. А Дзіця расло і мацавалася духам, напаўняючыся мудрасьцю; і мілата Божая была на Ім» (Паводле Лукаша 2:38,39).

      «І Ён пайшоў зь імі і прыйшоў у Назарэт; і быў у паслушэнстве ім. І Маці Ягоная захоўвала ўсе словы гэтыя ў сэрцы Сваім. А Ісус мацаваўся ў мудрасьці і росьце і ў любові ў Бога і людзей» (Паводле Лукаша 2:50,51).

      Два кароткіх фрагмэнты Эвангельля ад Сьвятога Лукаша, апісвае нам 30 гадоў схаванага жыцьця Ісуса ў Назарэце. Абодва апісаньня не даюць нам практычна ніякіх гістарычных дэталяў. Не аб дзяцінстве, не аб першых гадах Яго маладосьці. Не кажа нічога пра дарослае жыцьцё Ісуса. Даведваемся толькі, што Ён жыў у Назарэце і добра разьвіваўся, як і любое здаровае, акружанае клапатліваю апекаю і каханьнем бацькоў дзіця. Не гледзячы на гэта, гэтыя два фрагмэнты маюць вельмі вялікае значэньне. Праз трыццаць гадоў Ісус вучыцца цалкавітаму адданьню Айцу, выкананьню Яго волі. Праз трыццаць гадоў Ісус вучыцца пакорнай і цярплівай службе бліжнім. Жыцьцё Ісуса ў Назарэце прамаўляе да нас, што манатонная штодзённасьць не павінна быць пакутлівай ці, тым болей, зьнішчальнай. Але можа быць месцам адкрытым на мілату, на любоў да Бога, на любоў да бліжняга, на мілату да сябе самога. Жыхары Назарэту, каторыя што дзень знаходзіліся з Ісусам, размаўлялі зь Ім, маліліся зь Ім у сынагозе, будуць зьдзіўляцца падчас Яго публічнай дзейнасьці і будуць задаваць пытаньне: «Адкуль у Яго гэтая мудрасьць і сілы? ці не цесьляроў Ён Сын? ці не Ягоную Маці завуць Марыя, і браты Яго Якаў і Ёсій, і Сымон і Юда? і сёстры Яго ці ня ўсе сярод нас? адкуль жа ў Яго ўсё гэта? І паняверыліся ў Ім. А Ісус сказаў ім: ня бывае прарока без пашаны, хіба што толькі на бацькаўшчыне сваёй, і ў доме сваім. І ня ўчыніў там многіх цудаў з-за няверства іхняга» (Паводле Мацьвея 13:54—58).

      Ісус не выдзяляўся нічым надзвычайным, што магло бы казаць аб Яго незвычайнай будучыні. Можа для таго параўнаўча мала мастацкіх твораў прысьвечана жыцьцю Ісуса ў Назарэце? Можна назваць такія

Скачать книгу