Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі. Лявон Эдвардавіч Карповіч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі - Лявон Эдвардавіч Карповіч страница 19

Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі - Лявон Эдвардавіч Карповіч

Скачать книгу

пэндзьля Мікеланджэла, якую ён намаляваў каля 1503 г. для сям’і Доні

      Марыя, якая сядзіць на траве, прымае ад Язэпа Дзіцятка, якое ставіць ножку на Яе плячо, а ручкамі абапіраецца на галаву. Ззаду з-за мурку высоўваецца малы пуцаваты хлопец у вярблюджай шкуры, які трымае ў руцэ невялікі крыж. Гэтыя рэквізыты інфармуюць, што гэта маленькі Сьвяты Ян Хрысьціцель.

      Пошта ГДР зрабіла ў 1957 годзе цудоўны падарунак філятэлістам, якія зьбіраюць картмаксімумы. На паштоўцы і марцы рэпрадукцыя карціны Андрэа Мантэньі (1431—1506), «Сьвятое сямейства з Елісаветай і маленькім Янам Хрысьціцелем»

      Андрэа Мантэнья у сваёй карціне, як і большасьць майстроў эпохі Адраджэньня, зьвяртаецца да выявы Мадонны з Немаўлём, якія ўвасабляюць уяўленьне зямной прыгажосьці і глыбіні найпрыгажэйшага з чалавечых пачуцьцяў – мацярынства. Мадонна глядзіць на Немаўля сур'ёзна, са стрыманай пяшчотай, Твары Язэпа і Елісаветы, якія зьдзіўляюць сваёй жыцьцёвай сілай, нясуць на сабе адбітак пражытых гадоў і перажытых пакут. Яны адцяняюць квітнеючую юнацкасьць Марыі. Язэп і Елісавета як бы ахоўваюць Мадонну і яе каханьне да Дзіцяці.

      Сюжэт мірны, а карціна сумная. Пранізьлівыя колеры, замкнёнасьць кампазыцыі. Позіркі старэйшых зьвернутыя на Хрыста і толькі маленькі Ян, якога ў будучыні назавуць Хрысьціцель, адвёў вочы і заклікае да маўчаньня, нібы прадракаючы лёс Немаўляткі Хрыста. Дарэчы, а што ў кошыку, які як бы ў руцэ ў Хрысьціцеля? Можа хто-небудзь ведае?

      Альбрэхт Дзюрэр, як ніхто другі, сваімі работамі ілюстраваў цэлыя тэмы Бібліі. Ім створаны сэрыі гравюр: «Страсьці Храстовы», «Жыцьцё Марыі», «Апакаліпсіс», «Сем Жахаў Марыі»…

      Пошта Народнай Рэспублікі Конга ў 1979 г. выдала блёк з рэпрадукцыяй гравюры Альбрэхта Дзюрэра «Сьвятое сямейства з пяцьцю анёламі»

      Гравюра «Сьвятое сямейства з пяцьцю анёламі» створана ў 1503 годзе. У цэнтры ліста постаць Марыі з немаўлём на каленах. Над імі – Бог-бацька і знак Сьвятога Духа (голуб, які выпраменьвае Сьвятло). За Багародзіцай анёлы сваімі крыламі агароджваюць яе і Язэпа. Зьлева – частка прасёлкавай дарогі, ля ног Марыі сьцелюцца палявыя кветкі. Выява Марыі займае асноўную частку ліста. Яна сядзіць на ўзвышэньні. Край спадніцы драпіруецца на пярэднім пляне. Шыракаполы плашч атачае яе постаць і хавае ўзгорачак і камень, на якім яна сядзіць. Галава Марыі не пакрытая, пышныя валасы хвалямі спадаюць на плечы. Постаць Язэпа таксама намалявана ў поўны рост. На яго галаве манаскі капялюшык, у руках ён трымае свой капялюш, як знак пакланеньня і служэньня, у руцэ ў яго дарожны кій. Марыя, Ісус і Язэп – асноўныя выявы гравюры. Анёлы намаляваны дзьвюма групамі. Яны аддаюць хвалу Немаўлю. Тэма мацярынства, закладу неўміручасьці роду чалавечага – аснова задумы мастака.

      Пошта Гішпаніі ў 1979 годзе пусьціла ў абарот сэрыю марак з рэпрадукцыямі карцін Вісэнтэ Хуана Масіпа – вядомага пераважна пад імем Хуана дэ Хуанэса, гішпанскага жывапісца. На адной

Скачать книгу