Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі. Лявон Эдвардавіч Карповіч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі - Лявон Эдвардавіч Карповіч страница 20

Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі - Лявон Эдвардавіч Карповіч

Скачать книгу

з неба, параніў сябе, робячы цярновы вянок. Маці з сумам назірае за сынам, ведаючы, якія пакуты Яго чакаюць. Сцэна поўная сымбаляў. Фіялетавая туніка – вопратка, якую насілі Сьвятары падчас Адвэнту, шыцьцё і кнігі спасылаюць на каханьне да працы, садавіна на стале намякае на выкуп, галубы – на ахвяру…

      «Дом у Назарэце» (Марыя, якая разважае пра будучыню Хрыста) так называецца карціна Франсіска Сурбарана, выява якой адлюстравана на блёку пошты Эмірату Рас-эль-Хайма (1970 г.).

      Марыя ведае, што яна ў бліжэйшы час будзе сузіраць, як Ён, яе Сын, мучыцца на крыжы. Яго цела паламаюць, пакрыюць ранамі.

      «Мая каханая Маці», кажа Ісус ёй: «Ты павінна прыгатаваць сябе. Такая воля Айца Майго. І адкупленьне чалавецтва можа быць дасягнута толькі за кошт кожнай кроплі Крыві Сына Твайго.»

      На марцы пошты Лаосу (1984 г.) выява карціны Антоніа да Карэджа. Самы ласкавы з сыноў чалавечых, разьвітваецца з каханай маці

      Гэту галерэю прыкладаў выяваў карцін Сьвятога сямейства, надрукаваных на паштовых марках, можна было б доўжыць і доўжыць. Але гэта можа зрабіць кожны ахвочы сам для сябе, падбіраючы, перш за ўсё тое, што хоць кропельку наблізіць да большага разуменьня Бібліі.

      Абразы Маці Божай

      Сусветная іканаграфія ведае 700 назваў ікон Багародзіцы. Марыялогія вылучае наступныя тыпы: Адзігітрыя («Шляхаводніца»), Аранта («Знаменьне»), Еляуса («Замілаваньне»), і Акафістная.

      Вылучаецца асобна тып Агіёсарытыса («Нявеста Ненявестная») – Багародзіца без Дзіцяці Хрыста.

      Пошты краін сьвету не ў стане адлюстроўваць усё мноства ікон і кожная краіна выбірае найбольш шануемыя і блізкія для яе народу. Так і я ў сваім артыкуле вырашыў расказаць аб найбольш шануемых абразах Маці Божай на Беларускай зямлі і аб іконах, якія адлюстравала на сваіх марках Беларуская пошта.

      Спрадвеку на нашай зямлі і сярод праваслаўных, і сярод каталікоў культ Багародзіцы быў асаблівы. Маці Божая – Заступніца, Апякунка, Збавіцельніца, Міласэрная… Беларускі народ шмат прыдумаў Ёй імёнаў, у якіх – непазбыўная надзея і самая шчырая вера. Можа, таму на Беларусі столькі прыгожых і вельмі жыцьцёвых легенд аб Яе дзівосным зьяўленьні, столькі камянёў-сьледавікоў – на іх відаць адбітак зграбнай ступні, і лічыцца, што такія сьляды пакінула Багародзіца, ходзячы па нашай зямлі, столькі цудатворных ушаноўваемых ікон…

      Маці Божая Жыровіцкая на марцы фірмы ZAZZLE

      Ікона—акно ў духоўны сьвет, у яе свая мова, праз якую перадаецца духоўная інфармацыя непасрэдна ў патаемныя глыбіні сэрца чалавека. Ікона – гэта сьвята для вока, бо Сьвятыя на вобразах увасабляюць унутраны слых і занатаваньне пачутага Божага Адкрыцьця.

      Звыш 300 гадоў Вастрабрамская Божая Маці зьяўляецца асаблівай Заступніцай літоўскіх, беларускіх і польскіх земляў. Прыгожае адлюстраваньне Найсьвяцейшай Марыі Панны са зьлёгку схіленай галавой у арэоле з дванаццаці зорак і шматлікіх праменяў схіляе да роздуму

Скачать книгу