Калядны харал. Чарлз Дыкенс

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Калядны харал - Чарлз Дыкенс страница 6

Калядны харал - Чарлз Дыкенс

Скачать книгу

веру, – пагадзіўся Скрудж.

      – Як мне даказаць сваю сапраўднасць, калі ты не верыш нават сваім пачуццям?

      – Не ведаю.

      – Чаму ты не давяраеш сваім вачам і вушам?

      – Ды таму, што на іх уздзейнічае любая дробязь, – адказаў Скрудж. – Варта здарыцца лёгкаму расстройству стрававання, як яны пачынаюць нас падманваць. Ты цалкам можаш аказацца неператраўленым кавалкам ялавічыны, лыжачкай гарчыцы, скрылікам сыру ці недасмажанай бульбінай. Скуль мне ведаць, адкуль ты – з пекла ці з печыва?!

      Асаблівым пачуццём гумару Скрудж не вылучаўся, дый сітуацыя жадання дасціпнічаць не выклікала, аднак цяпер ён пажартаваў, каб хоць крышачку ўтаймаваць жах і адцягнуць сваю ўвагу на іншае, бо ад голасу здані ён ледзянеў да самага мозгу касцей.

      Моўчкі сядзець, утаропіўшыся ў гэтыя нерухомыя прывідна-шкляныя вочы… не, думалася Скруджу, гэта проста невыносна! Да таго ж здань дыхала ўласным тагасветным паветрам, якое падавалася асабліва вусцішным. Сам Скрудж яго не адчуваў, але не заўважыць штосьці нядобрае было немагчыма: нягледзячы на тое, што прывід сядзеў нерухома, яго валасы, кутасікі на ботах і крыссё злёгку варушыліся, нібы ад пякельнага подыху печкі.

      – Бачыш тую зубачыстку? – запытаў Скрудж, са згаданай вышэй прычыны рэзка пераходзячы ў наступленне і імкнучыся хоць на імгненне адвесці ад сябе каменны позірк відзежы.

      – Бачу, – прамовіў прывід.

      – Але ж ты не глядзіш на яе, – запярэчыў Скрудж.

      – І тым не менш бачу, – адгукнулася здань.

      – Дык вось, – вымавіў Скрудж, – варта яе праглынуць – і мяне да канца дзён будзе пераследаваць легіён злых духаў, створаных маім уяўленнем. Шахрайства ўсё гэта, чыстае шахрайства!

      На гэтых словах прывід выдаў такі жахлівы крык, так пагрозліва і вусцішна загрымеў ланцугамі, што Скрудж з усяе моцы ўчапіўся ў крэсла, баючыся страціць прытомнасць і зваліцца. Яшчэ большая жуда апанавала яго, калі дух разматаў шалік (быццам у пакоі было занадта горача), і ў яго адвалілася сківіца.

      Скрудж упаў на калені і паспрабаваў закрыць твар рукамі.

      – Злітуйся! – заенчыў ён. – Жахлівая здань, навошта ты мяне катуеш?

      – Дробязны розум! – прамовіў прывід. – Цяпер ты верыш у мяне?

      – Веру, – прастагнаў Скрудж, – мушу паверыць. Але навошта вам, духам, хадзіць па зямлі, навошта ты прыйшоў да мяне?

      – Свет створаны так, – адказаў прывід, – што душа кожнага чалавека на зямной дарозе павінная стасавацца з бліжнімі сваімі і быць з імі разам. І той, хто не выконвае гэтага ў жыцці, вырачаны рабіць тое самае пасля смерці. Ён асуджаны бадзяцца па свеце і – о, гора мне! – сузіраць чалавечыя шчасце і бяду, якія не можа цяпер раздзяліць – а калісьці мог! Калісьці ён мог быць шчаслівым!

      Тут прывід зноў выдаў жудасны крык, і загрымеў ланцугамі, і заламаў свае прывідныя рукі.

      – Скажы, – запытаў Скрудж дрыжучы, – чаму ты закаваны ў ланцуг?

      – Я нашу на сабе ланцуг, які стварыў пры жыцці, – адказаў дух. – Я каваў

Скачать книгу