Пакахай мяне, калі ласка… (зборнік). Коллектив авторов
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Пакахай мяне, калі ласка… (зборнік) - Коллектив авторов страница 18
А аднаго разу Фата-Мантана навырабляла лялек ростам з чалавека, больш за тое: гэтыя пятнаццаць лялек былі дакладнымі копіямі ўсіх замкавых жыхароў. Яны ўцяклі ад сваёй гаспадыні амаль адразу, не прычакаўшы нават тэатральнае дзеі, і доўга яшчэ палохалі ды заблытвалі сваіх прататыпаў. Акварыус, напрыклад, так перапужаўся, пабачыўшы самога сябе за сваімі барабанамі, што ўцёк да Харона ды тыдзень праплаваў у ягоным чоўне вакол Замка.
Жыве ў Замку таксама Анёлак-Галубочак, які ўвасабляе Чалавечае Шчасце. Ён носіць даўгі белы хітон, вялікія белыя крылы (пляткараць, што крылы – камуфляжныя, бо ніхто ніколі не бачыў іх у дзеянні), ды мае на галаве німб, прымацаваны да бялявых кудзеркаў. Ён бадзяецца па Замку, не ведаючы, чым сябе заняць, пяе танклявым галаском вясёлыя песенькі, чапляецца да ўсіх без разбору. Дурнейшае за яго істоты ў Замку няма, і трываюць яго толькі з тае нагоды, што кожны сам мае свае прыбабахі. Анёлак-Галубочак уранні назаляе Акварыусу, нахвальваючы ягоныя кухарскія здольнасці, потым чапляецца да Трыстаны, спяваючы ёй песенькі аб шчаслівым каханні, мае звычку крычаць з замкавае вежы ўсялякія прыемнасці Харону, а ўвечары ловіць лялек Фата-Мантаны, спрабуючы дапяць, з чаго яны зробленыя. Аднойчы лялькі ўсё ж злавілі Анёлка-Галубочка з мэтай паглядзець, з чаго зробленыя ягоныя крылы. Лялькі прывязалі яго да трона вяроўкамі, заткнулі рот яблыкам ды, пэўна, замардавалі б яго, але Анёлка выратаваў ягоны сябар – маўклівы сумны ВусатыПаласаты Кот. Гэтая маленькая шэрая жывёлінка заўжды ходзіць нямым ценем за Анёлкам ды бароніць таго ад справядлівае кары за бязглуздыя песенькі ды заляцанні. Жыхары Замка спрабавалі высветліць у Ката, чаму ён прыстаўлены да Анёлка ды носіцца з ім як бацька з неразумным дзіцем, але Кот ім нічога не сказаў, толькі выразна пазіраў на жыхароў, нібы просячы прабачэння за свайго дурнаватага выхаванца. Ката ў Замку любяць, не тое што Анёлка-Галубочка, ды ў часе сняданкаў, полудняў