Пакахай мяне, калі ласка… (зборнік). Коллектив авторов

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пакахай мяне, калі ласка… (зборнік) - Коллектив авторов страница 20

Пакахай мяне, калі ласка… (зборнік) - Коллектив авторов Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Скачать книгу

у Замку была плойма: браты-блізняты Белы ды Чорны, якія заўсёды ўсё рабілі аднолькава і нават прамаўлялі адначасова і тое самае, але адзін з іх быў добры, а другі – кепскі; быў Адважны Змагар, які няспынна змагаўся за свае неад’емныя правы бачыць, чуць, дыхаць, есці ды бесперашкодна бадзяцца па Замку; была Дзяўчынка з Мячыкам, якую доўгі час уважалі за адну з лялек Фата-Мантаны, бо яна ўвесь час маўчала ды ні на што не рэагавала, толькі стукала мячыкам аб падлогу. У парадку эксперыменту ў яе адабралі мячык, але яна пачала нервавацца ды матляць рукамі; тады ёй пад рукі паставілі піяніна, і яна пачала на ім граць, прычым выдатна і няспынна. Заінтрыгаваныя жыхары Замка спрабавалі даваць ёй у рукі розныя музычныя інструменты, і аказалася, што Дзяўчынка можа граць абсалютна на ўсім. Таму яе пасадзілі за раяль ды так разам з раялем і адправілі ў далёкія замкавыя пакоі, выцягваючы на вялікія святы, калі была патрэба ў музычным аздабленні.

      З маімі героямі мусілі здарацца розныя цікавыя казачныя прыгоды.

      Напрыклад, аднойчы яны ўсім кагалам, прыхапіўшы нават Харона, выправіліся прагуляцца ў замкавым Лабірынце, дзе дагэтуль ніколі не былі, ды заблукалі тамака. Дзякуй Лёсу, у Лабірынце была цудоўная акустыка, таму яны выдатна чулі адно аднаго. Але лабірынтавая акустыка мела адну ўласцівасць: галасы блыталіся і падмяняліся. Вось стаіць Трыстана, упэўненая, што чуе голас Акварыуса, а гэта насамрэч прамаўляе Касіяпея. І Анёлак-Галубочак увёў усіх у зман, бо ўсе здзівіліся, з якой радасці Харон пачаў спяваць песенькі. І агульная радасць за Паэта, які нарэшце пачаў пісаць вершы, таксама аказалася маною: гэта проста А-Гуру-Уок голасна прамаўляў свае мантры.

      Лабірынт, аказваецца, паставіў перад імі задачу: слухаць не голас, а словы. І тры дні жыхары Замка наноў знаёміліся міжсобку, вучыліся прамаўляць не бязглуздзіцу, а слушныя рэчы ды крытыкаваць прапанову, а не асобу. А праз тры дні яны, прыдбаўшы каштоўны досвед, выйшлі з лабірынту без аніякіх перашкодаў, з’яднаныя Сапраўднай Вялікай Прыгодай.

      А аднойчы, з падачы Беладонны, было дамоўлена называць усе рэчы сваімі імёнамі. Яны ўвечары паселі ў троннай зале, як зазвычай, запаліўшы камін. Урачыстае слова ўзяў Акварыус.

      – Шаноўныя Каралеўны ды Каралі, вядзьмаркі, ведзьмакі, анёлы ды іншая набрыдзь! Пачынаючы ад гэтага моманту, мы ўсе рэчы ды з’явы называем сваімі імёнамі! Калі мы ўрэшце адважымся на гэта, нашае жыццё набудзе іншы сэнс ды зменіцца да лепшага! На правах першага прамоўцы маю менаваць першы! З гэтага моманту і назаўжды я называю той трон, на якім стаю, імем Акварыуса!

      Што тут усчалося! Кожны спяшаўся як мага больш прадметаў назваць сваім імем. У суцэльным гармідары ды мітусні можна было разабраць асобныя рэплікі:

      – Гэтую шафу клічуць Беладонна! Гэтае крэсла – Касіяпея, і гэтае крэсла – Касіяпея, і гэтае – таксама Касіяпея! Падлога – гэта Паэт! Сцены – гэта Паэт! Вокны – гэта Паэт! Святло ў вокнах – гэта Паэт! Тры троны з левага

Скачать книгу