Пакахай мяне, калі ласка… (зборнік). Коллектив авторов
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Пакахай мяне, калі ласка… (зборнік) - Коллектив авторов страница 9
Здарэнні
Мы сядзелі на беразе, на кароткім пляжы, і размаўлялі пра тое, што падавалася нам дзіўным. Ты гуляўся з хвалямі, якія набягалі белымі карункамі, імкнучыся дастаць твае сляды, якія ты пакідаў усё далей і далей, завабліваючы марскую прахалоду на гарачы перадвячэрні пясок.
Кіран ды Лорна распавялі, што некалькі месяцаў таму бачылі зграю нейкіх істотаў, здалёк у тумане не было бачна, хто гэта. Яны нібыта ішлі па вадзе, але на тым месцы, Кіран ды Лорна гэта дакладна ведалі, раней не было такой плыткай пярэспы. Яны вельмі здзівіліся, а калі спусціліся ўніз, каб паглядзець бліжэй, у моры нікога ўжо не было. Яны казалі, што і слядоў на пяску не знайшлі.
Мы зразумелі гэтае сімвалічнае з’яўленне як знак: хоць нам вельмі добра было ў гэтым гасцінным доме на ўзбярэжжы, але трэба было працягваць нашы пошукі. Наступнаю раніцаю мы разбурылі свой самаробны дамок і, каб не крыўдзіць гаспадароў, накрэмзалі на пяску ліст да іх. У ім мы падрабязна напісалі гісторыю нашых пошукаў, падзякавалі за тое, што яны зрабілі для нас, а таксама пакінулі некалькі парадаў, як можна спасцігнуць неабходныя для жыцця майстэрствы: дыхаць пад вадой, чытаць будучыню па слядах на пяску, размаўляць з сабой з мінулага, разумець мову жывёлаў.
Паступова мы абышлі ўсе суседнія мясціны, але, як правільна заўважылі Лорна і Кіран, тое, што мы шукаем, часта не пакідае ніякіх слядоў – толькі прадчуванне сваёй блізкасці. Найлепшым месцам нам падалося курортнае мястэчка, якое, нягледзячы на папулярнасць сярод турыстаў, захоўвала дзікаватыя куткі. Трэба было толькі адысці некалькі кіламетраў ад упарадкаваных мясцінаў адпачынку, а таксама ад невялікіх пясчаных пляжаў – і вакол цябе заставаліся толькі пашы ды стромкі скалісты бераг акіянскага заліва. Мы знайшлі маленькі маляўнічы схаваны ад нецікаўных людзей вадаспад з прэснай вадой і невялікую палоску камяністага нізкага берага. Недалёка ад гэтай райскай мясціны знайшлася таксама маленькая ўтульная пячора, у якую можна было трапіць толькі па вадзе… ці паветры.
Ідучы сцежкай, абсаджанай суцэльным кустом ажыны, мы сустрэлі чалавека-авечку і спыталі ў яго напрамак. Ён прамармытаў