На парозе раю. Зінаіда Дудзюк

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу На парозе раю - Зінаіда Дудзюк страница 19

На парозе раю - Зінаіда Дудзюк Сучасная проза Беларусі

Скачать книгу

акт вобыску, дзе ў шаснаццаці пунктах пералічваліся асобныя рэчы арыштаванай, якія зацікавілі супрацоўнікаў органаў бяспекі, у тым ліку былі пашпарт, два медалі «Партызану Айчыннай вайны» і «За перамогу над Германіяй», ордэн Чырвонай зоркі, ордэнская кніжка і грашовыя купоны да яе, пасведчанне аб заканчэнні курсаў партыйных і савецкіх работнікаў, фотаздымкі і лісты, праўда, нічога з гэтых матэрыялаў да справы не было падшыта. Юля спытала ў служачай архіва, дзе могуць быць гэтыя рэчы. Тая ў адказ толькі паціснула худзенькі плячамі і схілілася над нейкай кніжкай. Відаць, ёй не дазваляецца шмат размаўляць з наведвальнікамі ці, можа, характар такі нелюдзімы?

      – Як вам працуецца тут, сярод мужчын? – спытала Юля.

      – Звычайна.

      – Не чапляюцца?

      – Яны наіўныя, як дзеці. Няварта іх успрымаць усур’ёз! – дзяўчына ўсміхнулася, махнула рукой. Відаць, яна прыстасавалася да працы тут і даражыла ёю.

      – Работнікі такой установы не могуць быць наіўнымі, – заўважыла Юля.

      – Усе мы развіваемся аднабакова. Нешта ў нас выдаецца, нешта западае, у нечым мы майстры, у нечым – няздары.

      Юля паглыбілася ў чытанне пратаколу допыту, дзе рукою Клаўдзіі Міхайлаўны было напісана паведамленне пра той дзень пятага лістапада 1946 года, калі на яе звалілася вялікае гора: «Я прыйшла дамоў з клуба, куды заходзіла паслухаць радыё. На кватэры, дзе я здымала пакойчык, у гаспадыні былі госці: хлопец і дзяўчына. Я павіталася і пайшла ў свой пакой, дзе пачала чытаць матэрыялы для даклада па працы сярод жанчын. З-за дзвярэй чуўся смех і гаворка. Гэтая гамана мне замінала засяродзіцца на чытанні. Я прыслухалася і пачула наступнае: “Англія і Амерыка хутка заваююць Савецкі Саюз”. Здаецца, гэтыя словы прамовіла дзяўчына, якая гасцявала ў доме гаспадыні. Паколькі працаваць было немагчыма, я вырашыла скарыстаць вольны час для таго, каб памыць бялізну. Узяла вядро, пайшла да калодзежа і раптам убачыла, што на сцяне дома, дзе жыў суддзя таварыш Тараканаў, прылеплена лістоўка. З акна падала святло, я прачытала тэкст контрэвалюцыйнага зместу, сарвала і ўзяла з сабою. Зачарпнула вады, прыйшла дамоў, паказала лістоўку гаспадыні, спытала, хто гэта мог зрабіць, але адказу на гэтае пытанне не атрымала. Калі памыла бялізну, пайшла да таварыша Тараканава, расказала пра лістоўку. Ён узяў паперку і накіраваўся да маёра дзяржбяспекі Войкава, а я вярнулася дамоў. На другі дзень а дзясятай гадзіне я прыйшла на працу ў будынак насупраць РК КП(б). Пабыла 20 хвілін і вырашыла заявіць у органы дзяржбяспекі пра тых гасцей, што ўчора былі ў гаспадыні, зайшла ў райвыканкам да сваёй добрай прыяцелькі Косцікавай і прапанавала ёй прайсціся па горадзе. Гаварылі мы пра масавыя мерапрыемствы, якія рыхтаваліся да свята Кастрычніцкай рэвалюцыі. На зваротным шляху Косцікава падняла чатыры ці пяць лістовак, у якіх былі пагрозы партыйным работнікам у тым ліку і мне. Гэтыя паперкі мы занеслі маёру Войкову».

      Далей было запісана пытанне, пастаўленае следчым: «Хто мог выказваць пагрозы ў ваш адрас?» На яго Мартынюк

Скачать книгу