Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго алюстраваньнем у мастацтве. Лявон Карповіч
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго алюстраваньнем у мастацтве - Лявон Карповіч страница 15
Вавілонская вежа (1563). Пітэр Брэйгель Старэйшы (1564—1638). Музэй гісторыі
Старажытны Вавілон апісаны ў працах Арыстоцеля і Герадота. Апошні пісаў: «Вежа падымалася да неба гіганцкімі тэрасамі, яе складалі сем вежаў, пастаўленых адна на адну. Падстава вежы было шырынёй 90 мэтраў, і столькі ж вежа мела ў вышыню. На першы паверх даводзілася 33 мэтра вышыні, на другой – 18 мэтраў і на астатнія чатыры – па 6 мэтраў. Верхні паверх вышынёй 15 мэтраў, пакрыты золатам і абліцаваны блакітнай паліванай цэглай гарэў на сонцы сіне – залатым агнём і быў бачны за многія кілямэтры».
На наступнай марцы трэцяя карціна Пітэра Брэйгеля Старэйшага. Марка выданая ў спалучэньні з сымбалем Эсперанта – штучнай мовы, створанай Людвікам Заменхофам (1859—1917) з надзеяй, што стане яна міжнароднай мовай. Над недабудаванай вежай лунае вясёлка – сымбаль Божай апекі.
Вавілонская вежа (1563). Пітэр Брэйгель Старэйшы. Музэй Бойманса – ван Бенінгена, Ратэрдам. Марка пошты Бельгіі, выдадзеная ў 1982 годзе
Шэраг вучоных – біблеістаў прасочвае сувязь паданьня пра Вавілонскую вежу з будаўніцтвам у Двурэччы высокіх веж-храмаў, якія зваліся зікуратамі. Вяршыні вежаў служылі для адпраўленьня рэлігійных абрадаў і астранамічных назіраньняў. Самы высокі зікурат (вышынёй 91 м, адна прамавугольная ступень і сем сьпіральных – усяго 8) знаходзіўся менавіта ў Вавілоне. Зікурат зваўся Этэменанкі, што азначае «дом, дзе сыходзяцца нябёсы з зямлёю». Невядома, калі менавіта было распачата будаўніцтва гэтай вежы, але яна ўжо існавала падчас кіраваньня Хамурапі (1792—1750 да Р.Х.). Асірыйскі цар Сінахерыб у 689 г. да Р.Х. разбурыў Вавілон і Этэменанкі. Зікурат быў адноўлены Навухаданосарам II.
На марцы Іраку намаляваны варыянт карціны «Вавілонская вежа», які захоўваецца ў музэі Ратэрдама, а таксама меркаваны выгляд зікурата ў Барсіпе альбо Бірс Німруд.
Вавілонская вежа і зігурат у Барсіпе. Марка пошты Іраку, выдадзеная ў 1998 годзе
«І сышоў Гасподзь паглядзець горад і вежу, што будавалі сыны людзкія. І сказаў Гасподзь: вось, адзін народ, і адна ў іх мова; і вось, што пачалі яны рабіць, і не адстануць ад таго, што задумалі рабіць; сыдзем жа і зьмяшаем там мову іхнюю, так каб адзін не разумеў гаворкі другога. І расьсеяў іх Гасподзь адтуль па паверхні ўсёй зямлі; і яны перасталі будаваць горад. Таму дадзена яму імя: Вавілон, бо так зьмяшаў Гасподзь мову ўсёй зямлі, і адтуль расьсеяў іх Гасподзь па ўсёй зямлі» (Быцьцё 11:5—9).
На марцы Вэнгрыі з сэрыі «Сем цудаў сьвету», паказаны Зікурат у славутых Садах Семіраміды ў Вавілоне. Паказана таксама геаграфічнае становішча Вавілону – на поўнач ад Пэрсідзкага заліву.
Вісячыя сады Семіраміды Вавілона. Марка пошты Вэнгрыі, выдадзеная ў 1980 годзе
Падзел