Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго алюстраваньнем у мастацтве. Лявон Карповіч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго алюстраваньнем у мастацтве - Лявон Карповіч страница 17

Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго алюстраваньнем у мастацтве - Лявон Карповіч

Скачать книгу

і сказаў: нашчадкам тваім аддам Я зямлю гэтую. І паставіў там ахвярнік Госпаду, Які явіўся яму» (Быцьцё 12:7).

      Шлях Абрама з Сіхему на поўдзень пралягаў па горнай мясцовасьці, вядомай яшчэ, як Дарога Патрыярхаў.

      Сіхем (Наблус). Гравюра Луі Хаге па карціне Дэвіда Робертса зь яго падарожжа ў 1839 г. Марка пошты Палестыны, выдадзеная ў 2002 годзе

      Абрам разбіў свой шацёр на ўзгорку паміж Вэтылем і Гаем, пабудаваў там ахвярнік і заклікаў імя Госпада. Затым ён пайшоў далей на поўдзень міма Хэўрона ў вобласць Негеў, што азначае «паўднёвая» і «сухая».

      Пустыня Негеў. Маркі пошты Ізраілю, выдадзеныя ў 1988 годзе

      У беларускім перакладзе Бібліі няма назвы Негеў. Але параўнаем адпаведныя вершы з беларускага і польскага перакладу.

      «І падаўся Абрам далей і пайшоў на поўдзень» (Быцьцё 12:9).

      «Zwinąwszy namioty, Abram wędrował z miejsca na miejsce w stronę Negebu» (Rdz 12.9).

      У беларускім перакладзе назва пустані Негеў падаецца як «поўдзень» – напрамак руху, а ў польскім, як геаграфічная назва. Сапраўды, Абрам рухаўся на поўдзень да пустыні Негеў. Там Аўраам быў празваны «га-гіўры», што азначала: прыбылы з таго берагу ракі, адкуль і пайшла назва – габрэй. Потым з прычыны голаду Абрагам рушыў у Егіпет.

      Сара (1950). Абель Пан (1883 -1963). Картмаксімум пошты Ізраіля, выдадзены ў 1972 родзе

      У Бібліі Сара ўпамінаецца як старая кабета, але мастак намаляваў прыгожую маладую дзяўчыну. Напэўна кіраваўся словамі Бібліі: «І было, калі Абрам прыйшоў у Егіпет, Егіпцяне ўбачылі, што яна жанчына даволі прыгожая; убачылі яе і вяльможы фараонавыя і пахвалілі яе фараону; і была яна ўзятая ў дом фараонаў» (Быцьцё 12:14,15). У Егіпце Абрам выдаў Сару за сваю сястру, каб Егіпцяне, убачыўшы прыгажосьць Сары, не забілі яго. Цнатлівастць Сары было захавана Богам праз пакараньне фараона..

      Абрам з сямействам, атрымаўшы вялікія дары ад фараона, вярнуўся ў Ханаан. «І быў Абрам вельмі багаты быдлам і срэбрам і золатам» (Быцьцё 13:2). Тут Абрам і яго пляменьнік Лот падзялілі гаспадарку і разышліся: Лот да Садому, а Абрам да Хэўрону.

      Хэўрон. Гравюра Луі Хаге па карціне Дэвіда Робертса зь яго падарожжа ў 1839 г. Марка пошты Палестынскай Аўтаноміі, выдадзеная ў 1997 годзе

      «…І пасяліўся каля дубровы Мамрэ, што ў Хэўроне; і паставіў там ахвярнік Госпаду» (Быцьцё 13:18).

      Сустрэча Абрама і Мелхісэдэка

      Бо Мелхісэдэк, цар Саліма, сьвятар Бога Ўсявышняга […] цар праўды, а потым і цар Саліма, што азначае – цар сьвету… (Да Габрэяў 7:1,2)

      Пасля вяртаньня Абрама зь Егіпту «Абрам пачаў жыць на зямлі Ханаанскай; а Лот пачаў жыць у гарадах навакольля і раскінуў намёты да Садомы» (Быцьцё 13:12).

      Падчас царскіх войнаў пляменьнік Абрама Лот трапіў у палон да цара Кедарлаамэра. «І прыйшоў адзін з ацалелых і паведаміў Абраму Габрэю, які жыў тады каля дубровы Мамрэ, Амарэяніну, брату Эшколу і брату Анэру,

Скачать книгу