Захад Беларусi: гiстарычны пазл. Яўген Аснарэўскі

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Захад Беларусi: гiстарычны пазл - Яўген Аснарэўскі страница 6

Захад Беларусi: гiстарычны пазл - Яўген Аснарэўскі

Скачать книгу

ў замак, але польскія войскі Ягайлы, па звестках гісторыка Яна Длугаша, ссеклі векавыя дрэвы і спусцілі іх па цячэнні, каб разбурыць створаную Вітаўтам канструкцыю. Гэты дасціпны трук аказаўся для абложнікаў паспяховым.

      Яшчэ адзін цікавы эпізод, звязаны з ракой, зафіксаваны ў дзённіку шляхціца Яна Храпавіцкага, пад 1668 годам:

      «Раніцай віціна, нагружаная жытам, і з Міланоўскім, як толькі яна выйшла насупраць замка ў Гродне, патрапіла на моцны рачны парог, па віне п'янага рулявога, таму што ён не змог добра яе накіраваць, і ледзь не разбілася, нават рачнікі ўсё страцілі надзею і ўпалі ў ваду. Цудоўным чынам яе Бог выратаваў».

      Храпавіцкі згадвае тут вельмі цікавае судна, віцiну, якую прынята лічыць асаблівым, характэрным менавіта для Нёмана, караблём. Віціны хадзілі па Нёмане і іх даўжыня, паводле некаторых звестак, дасягала 42-х метраў. Для параўнання, флагманскі карабель Хрыстафора Калумба «Санта-Марыя», на якім ён адкрыў Амерыку, быў прыблізна ў два разы карацейшы.

      У 1708 годзе Нёман стаў сведкам ваеннага мастацтва адчайнага шведскага караля Карла XII. Знатны шляхціц Кшыштаф Завіша пісаў пра гэта так:

      «У Гродне шведскі кароль асабіста разам з шасцю сотнямі кавалерыстаў захапіў мост і шэсць маскоўскіх палкоў з горада прагнаў. Сам цар і Меньшыкаў збеглі адтуль за некалькі гадзін».

      У другой палове XVIII стагоддзя «Бацька Нёман» перажыў асаблівую падзею. У тыя гады басейны Нёмана і Дняпра былі злучаны праз стварэнне канала Агінскага.

      Успаміны польскай шляхцянкі Уршулі Тарноўскай, якія тычацца 1796 года, могуць паказаць чытачу наступны цікавы эпізод:

      «Выехала я з Гродна ў сем вечара ў панядзелак, але прыехаўшы да перавозу праз Нёман убачыла, што дарога загрувашчана салдатамі і экіпажамі маскоўскімі і яны сказалі мне, што Рапнін знаходзіцца на беразе і аглядае новы мост, а таксама нядаўна пабудаваныя караблі, на якіх, разам з прускімі і іншымі афіцэрамі, ён павінен адправіцца для вызначэння межаў на вадзе».

      Гэтыя ўзаемадзеянні прускіх і расійскіх адміністрацый не былі адзінымі. У 1803—1807 гадах пруска-расійская камісія займалася праектам карэкціроўкі рэчышча Нёмана.

      Улетку 1807 года Аляксандр I і Напалеон Банапарт, не жадаючы вайны адзiн з адным, сустрэліся на мірных перамовах, якія прайшлі на плыце пасярэдзіне Нёмана, побач з горадам Тыльзіт (Савецк). Дамовіцца тады ўдалося, і ўладцы заключылі Тыльзіцкі мір. Аднак у чэрвені 1812 года велізарнае французскае войска перайшло Нёман, каб у выніку ўзяць Маскву, а затым прайграць вайну.

      Сустрэча Аляксандра I і Напалеона на Нёмане.

      У 1839 годзе быў завершаны Аўгустоўскі канал, які злучыў Нёман з Віслай.

      У перыяд Другой сусветнай імя беларускай ракі ўвекавечылі ў назве эскадрыллі «Нармандыя – Нёман».

      Вось некаторыя вехі гісторыі Нёмана. У непасрэднай блізкасці ад гэтай выдатнай ракі размешчана мноства славутасцяў,

Скачать книгу