Чароўная скарбніца. Людмила Рублевская

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Чароўная скарбніца - Людмила Рублевская страница 19

Чароўная скарбніца - Людмила Рублевская Сучасная беларуская лiтаратура

Скачать книгу

Калі чалавеку нешта баліць, доктар прыкладае медыцынскую п’яўку да скуры хворага. П’яўка прысмоктваецца і выпівае крыху крыві, а чалавеку дае свае лекавыя рэчывы. Потым яна сама адвальваецца, а чалавек папраўляецца.

      – Дык яна цябе лячыла! – рассмяялася Зялёнка. – Ты акурат перад тым, як п’яўка да цябе замест хваста прысмакталася, прыкладна тым месцам крыху і стукнулася, калі нырала, даганяючы апалонікаў. Памятаеш?

      Сінька састроіла незадаволеную грымасу і нічога не адказала.

      – Затое сіняка не будзе! – сказала Улада.

      – А сінякоў на Сіньцы не відаць! – засмяяўся Рудаш.

      Вухуцік, які падчас гаворкі працягваў гартаць энцыклапедыю, дадаў:

      – Так што супакойся, гэта была лячэбная п’яўка, тут пра іх шмат цікавага напісана. Прачытаць?

      Сінька замахала рукамі:

      – Хопіць жахаў! Зямля – планета пачвар! Як вы тут жывяце?

      Улада з усмешкай адказала:

      – Цудоўна жывём! І вам я пакажу на Зямлі шмат цікавага. Вечарам прыедуць мае сабачкі, я вас пазнаёмлю. Мама з татам іх сёння на выставу павезлі. Яны такія мілыя, вам абавязкова спадабаюцца! Нават Вухуцік пакуль незнаёмы з імі, бо гадаванцы жывуць у нас нядаўна.

      Дзеці пайшлі ў сад на арэлі. Улада прыхапіла з сабой эскімо на палачках. Вельмі спадабаўся вухуцянам незвычайны пачастунак! Так прыемна было ў спякотны дзень лізаць прахалодны салодкі ласунак. Пасля ўсе разам пагарталі энцыклапедыю, прачыталі пра некаторых жывёл, якія адкладваюць яйкі. Даведаліся цікавыя звесткі пра чарапах, страусаў, пінгвінаў. Улада пачула з двара гук аўтамабільнага матора.

      – Гэта мае бацькі прыехалі!

      Дзяўчынка першая саскочыла з арэляў і скіравалася да двара. Вухуцяне рушылі следам. Раптам з-за дома выскачылі дзве чорныя кудлатыя істоты. Яны імчалі насустрач і выдавалі такія рэзкія, звонкія, залівістыя гукі, што іншапланетныя дзеці вельмі напалохаліся.

      – Цац! – крыкнуў Рудаш, хаваючы за сабой сястру.

      Вухуцік стаў перад Сінькай і Зялёнкай, баронячы паненак, якія знерухомелі і ад жаху заплюшчылі вочы.

      – А хто ж гэта прыехаў?! – гучаў голас Улады.

      Зялёнка расплюшчыла адно вока і здранцвела: калматыя істоты елі шчокі дзяўчынкі! Іх доўгія ружовыя языкі аблізвалі твар Улады, як эскімо.

      – Прэч! – крыкнула Зялёнка, выйшла з-за спіны Вухуціка і рушыла ў атаку на страшэнных чорных пачвар.

      Яна сама ад сябе не чакала такой смеласці – адважыцца ратаваць Уладу! Гледзячы на бясстрашную паненку, следам паспяшаліся на дапамогу Вухуцік, Рудаш, Мінола і Сінька.

      – Бяжы, Улада, мы іх затрымаем! – крыкнулі вухуцяне.

      Але дзяўчынка не пабегла, яна нечакана рассмяялася і падхапіла страшных істот на рукі.

      Яны зноў прадэманстравалі свае гучныя, звонкія галасы і заматлялі ў паветры лапамі.

      Утрымліваючы пачвар, Улада прысела і запыталася:

      – Вы

Скачать книгу