Чалавек з брыльянтавым сэрцам. Леанід Дайнека

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Чалавек з брыльянтавым сэрцам - Леанід Дайнека страница 7

Чалавек з брыльянтавым сэрцам - Леанід Дайнека Кніжная паліца школьніка

Скачать книгу

і, што асабліва ўражвала, нетаропкім ліфце Гай Дубровіч апусціўся на пятнаццаты паверх. Тут быў Духоўны цэнтр Дома Пераўтварэнняў, тут з кожным, хто захацеў пераўтварыцца, цэлых пяць хвілін гутарыў сам доктар Метэор, заснавальнік Дома, праўда, гутарыў з экрана. Ён быў адзіным чалавекам паміж соцень робатаў.

      Гая ўвялі ў маленькі круглы пакой, пасадзілі ў крэсла-вяртушку. Адразу ж успыхнуў экран і лысая галава доктара Метэора, добра вядомая ўсім зямлянам, з'явілася на экране, суха ўсміхнулася.

      – Прырода толькі часцінка таго, што можна ўявіць, – загаварыў доктар Метэор. Гэтую першую фразу Гай Дубровіч вывучыў назубок яшчэ ў малодшых класах ліцэя. Яна, гэтая фраза, назаўсёды адціснулася, нібы клішэ, у памяці зямлян розных пакаленняў. З ёй можна было не згаджацца, спрачацца, але тут, у Доме Пераўтварэнняў, дзе вярхоўным жрацом і ледзь не богам быў доктар Метэор, ёй пачыналася кожная яго тэлеразмова.

      – Чалавек – лісцік на дрэве Прыроды, – казаў між тым доктар. – Тры сыны чалавецтва «зняважылі» чалавецтва: Капернік, сказаўшы, што не Зямля цэнтр Сусвету, Дарвін, паставіўшы на першае месца не Бога, а відавы адбор, і Фрэйд, які асмеліўся даказаць, што чалавечае «я» не абсалютны гаспадар чалавечага цела. Паболей бы такіх зняваг! Навекі ж запомнім, што мы, людзі, родзічы траве і дрэву, саве і ластаўцы, ваўку і зайцу, барсуку зямному і кіту марскому. Ты, мой брат па жывой зялёнай планеце, хочаш сёння пераўтварыцца, хочаш на нейкія імгненні адчуць сябе птушкай або зверам, рыбінай або насякомым. Ты хочаш пераступіць, пераскочыць тую рысу, што аддзяляе цябе, жывога чалавека, ад іх, таксама жывых. Аб такім марылі многія пакаленні, звычайныя людзі і мудрацы. Такому навучаў Буда. Запомні яго словы: «Я буду біць у барабан бяссмерця ў імгле гэтага свету». Чуеш, як гучыць, як запаўняе цішыню барабан бяссмерця? Запомні, што найвялікшае, найгалоўнейшае багацце Прыроды – жыццё. І не толькі чалавечае. Кім ты хочаш стаць?

      – Пчалой, – адказаў Гай.

      – Будзь пчалой.

      Адразу патух экран. Моцныя, але пачцівыя рукі робатаў падхапілі Гая Дубровіча, панеслі па вельмі вузкім калідоры (гэта адчувалася па спёртым паветры і па рэху ад іхніх крокаў) у чорную цемру. Хоць такое было для гісторыка не ў навіну, ды ўсё роўна лёгкі страх заварушыўся ў сэрцы. Праз некалькі імгненняў незразумелым чынам (вялікая тайна доктара Метэора!) ён павінен быў, як кашулю, скінуць сваю чалавечую плоць і зрабіцца пчалой, непрыкметнай гудлівай кропкай. З ім павінны былі застацца толькі ягоныя свядомасць і памяць. Кожнаму доктар гарантаваў поўную бяспеку цела і псіхікі пасля таго, як скончыцца сеанс пераўтварэння, але, пэўна, кожны адчуваў трымценне душы і здрадлівую думку: «А раптам здарыцца нешта такое, што перашкодзіць мне зноў стаць чалавекам?» Гай Дубровіч не быў выключэннем. Па-першае, усюдыісны ўсявед Навум Масейкін неяк сказаў, што года паўтара назад ці то доктар Метэор не змог вярнуць маладую жанчыну з «вобліка белай азёрнай чайкі», ці то яна сама не

Скачать книгу