Анаталогія. Анатоль Івашчанка

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Анаталогія - Анатоль Івашчанка страница 5

Анаталогія - Анатоль Івашчанка

Скачать книгу

align="center">

      таравываН

      Насельнікам і прывідам крамы «Рыба» прысвячаецца

      1. Кімано

      Крама «Рыба», што на Карламарла, была адным з яго першых усвядомленых успамінаў. Тады на гэтай вуліцы было няшмат крамаў. Забіраючы яго з садка, маці часцяком заходзіла ў «Рыбу», і ён памятае, як разглядаў славутыя барэльефы на сценах. Насамрэч ён толькі рабіў выгляд, што іх разглядае. Сам жа цішком выкалупваў драўлянай палачкай з прымацаваным на канцы пластылінам драбязу, што пазакатвалася пад касу…

      Пад «Рыбай» месцілася цырульня, куды ён хадзіў раз на месяц. Туды ж хадзіла ўся вуліца. І, мабыць, дзве суседнія, бо праседзець у чарзе можна было да апупення. На пытанне цырульнічкі, як стрыгчы, ён, чырванеючы, адказваў: «Гэтак жа, як і вас». Звычайна яму траплялася майстрыха з самай неахайнай фрызураю. Тая стрыгла, ні разу не зірнуўшы ў ягоны бок нават праз люстра, уважліва разглядала чаргу і балбатала з таварышкамі. Закончыўшы, яна казала на развітанне: «Следующий!» Пасля такога сеансу ён дзякаваў Богу, што не пазбавіўся вушэй.

      Адна з першых сустрэчаў (нават сутычак) з боскім адбылася, калі ён пайшоў на секцыю па тэйквандо ў Дом фізкультурніка. Ён, натуральна, не ведаў, што насамрэч тое быў замаскаваны пад Дом фізкультурніка старадаўні касцёл. Адзіным, што ўказвала на адметнасць гэтага месца, былі гукі арфы, што часам даносіліся адкульсьці зверху падчас трэніровак і дзіўна накладаліся на рэзкія карэйскія каманды. Тады якраз адбывалася барацьба вернікаў за вяртанне храму яго першаснага аблічча. Пасля прэзідэнта мясцовай федэрацыі тэйквандо пасадзілі за згвалтаванне, а Дом фізкультурніка ізноў зрабіўся касцёлам… Але ўспамін такі. На трэніроўкі ён хадзіў з вялізным пакетам з надпісам «Белпласт», ручкі якога зашпільваліся адмысловым чынам. У пакеце было «кімано» й чэшкі.

      («Кімано» ўзята ў двукоссе з тае прычыны, што напраўду такім яно не было. Калі ён паведаміў бацькам, што паспяхова здаў першы іспыт і мае права на ганаровае нашэнне кімано, бацькі сказалі, што нешта прыдумаюць. Кімано напраўду каштавала да халеры, але не было для яго нічога жаданейшага. Бялюткае, а яшчэ лепш – чорнае, з тоўстай матэрыі ў рубчык і з Пасам, тое была ягоная мара. І вось урачысты момант. Яму прэзентуюць пакунак, дзе ляжыць яно. Ужо па вазе ён здагадваецца, што мары не суджана спраўдзіцца. У пакунку ляжыць… нейкая паркалёвая сукеначка, акуратна пашытая бабуляй па ўласных выкрайках. І адпаведны ж анучавы пасік з нашытымі, згодна ступені, жоўтымі шаўронамі на канцах. Бабулю й бацькоў ён любіў і паважаў, таму ні слова папроку ад яго пачута не было. Праплакаўшы паўначы, далей ён хадзіў на трэніроўку ў гэтым «кімано» й ранейшым трыкечку.) І вось, стоячы на лесвіцы Дома фізкультурніка, ён звыкла закідваў свой пакет на плячо, не заўважыўшы, што следам выходзіць нейкая бабулька. Удар ледзь не збіў яе з ног. Ён пачаў выбачацца, але ў вачох бабулькі не пабачыў даравання. Бабулька сказала: «Вандалы. Нічога, не доўга вам тут засталося». Гэта была першая пачутая ім фраза па-беларуску па-за фармалісцкімі ўрокамі

Скачать книгу