Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла. Пітэр Кваснеўскі
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла - Пітэр Кваснеўскі страница 24
26
Йозеф Ратцингер, «Дух литургии» у выд. «Богословие литургии» (Благотворительный фонд имени святителя Григория Богослова, 2017), с. 168.
27
Я кажу «зазвычай», таму што заўсёды існуюць натхнёныя тэолагі, такія як св. Раман Сладкапеўца альбо св. Тамаш Аквінскі, якія дзякуючы асаблівай боскай харызме робяць свой унёсак у тэкст літургіі. Але гэта не мае нічога супольнага з рознымі камісіямі.
28
Больш падрабязнае абмеркаванне ўзнятых тут пытанняў гл. у раздзеле 11.
29
Праца кардынала Атавіяні шырока вядомая, але ён далёка не адзіны, хто падазраваў існаванне пратэстанцкага ўплыву на Novus Ordo. Два найбольш глыбокія даследаванні тэалагічных зменаў у літургічных тэкстах: Lauren Pristas, «Collects of the Roman Missal: A Comparative Study of the Sundays in Proper Seasons Before and After the Second Vatican Council» (London: T&T Clark, 2013) і Anthony Cekada, «Work of Human Hands: A Theological Critique of the Mass of Paul VI» (West Chester, OH: Philothea Press, 2010). Хоць я згаджаюся не з усімі аргументамі і вывадамі кс. Сікейды, несумненна, і ён, і д-р Прыстас прадэманстравалі, што пры дапамозе зменаў ці выкрэслівання элементаў, якія маюць доўгую гісторыю ў рымскім абрадзе, Камісія мела намер змяніць – і фактычна змяніла – тэалогію, якую літургія Імшы пераказвае Божаму люду.
30
Мае каментарыі таксама датычацца тых рэдкіх месцаў (напрыклад, кляштара Хайлігенкройц ці араторыяў у Лондане, Оксфардзе і Вене), дзе спосаб цэлебрацыі новай літургіі настолькі адпавядае старой літургіі, што чалавек (напрыклад, усходні манах, які наведвае кляштар), не зусім добра знаёмы з рымскім абрадам, наўрад ці зможа заўважыць розніцу.
31
Выключэннем з’яўляюцца чытанні пра Муку Пана ў традыцыйнай літургіі Вялікага тыдня, дзе ўсе чатыры евангелісты прачытваюцца кожны год у розныя дні. У новым лекцыянарыі Ян захоўвае сваё месца ў Вялікую пятніцу, але сіноптыкі змяняюцца паводле трохгадовага цыклу.
32
Калі субдыякан або танзураваны манах чытае Пасланне падчас старажытнай