Мертвяцы. Страшныя казкі з «Беларускага зборніка» Еўдакіма Раманава. Еўдакім Раманавў

Скачать книгу в различных форматах или читать онлайн на сайте.

Автор книги:
Категория произведения:
Литературная серия:
Издательство:
Год выпуска:
1891
isbn:
978-985-90386-5-5
Усе прадстаўленыя тут казкі ўзятыя з чацвёртага тома «Беларускага зборніка» Еўдакіма Раманава (Віцебск, 1891). Тэксты пададзеныя ў тым жа правапісе – ці, слушней будзе сказаць, у тых жа правапісах, – што ў арыгінальным выданні. Назвы іх, у Раманава часам дадзеныя па-руску, я ў кожным выпадку пагадніў з моваю і правапісам саміх казак. Пазнакі адносна месца і абставінаў запісу пакінутыя без зменаў. Шостая казка і дзевятая абедзьве называюцца ў Раманава «Мяртвец і малец». Я ўдакладніў назву шостай, каб не блытаць шаноўных чытачоў. Нарэшце, пятнаццатая казка ў Раманава ніяк не называецца і ідзе проста за казкаю «Жонка мёртвая і мужык», пасля пазнакі «Телешов. вол. гом. у.», сама ж ніякай пазнакі не мае зусім. Але і падабенства мовы, і супадзенне правапісу, і згаданыя паселішчы (Прыбар, Борхаў) – усё схіляе думаць, што яна была запісаная там жа. Я паставіў гэтую казку апошняю, бо яна, як на мой густ, лепей за якую іншую закрывае гэты маленькі зборнічак. Ан. Фран. Брыль. У афармленні вокладкі выкарыстана карціна Генрыха Вайсэнгофа «Беларускія могілкі».

Лучшие книги жанра История

Лучшие книги издательства Электронная книгарня