Хаціна. Дмитрий Максимович Акулич

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Хаціна - Дмитрий Максимович Акулич страница 13

Хаціна - Дмитрий Максимович Акулич

Скачать книгу

сеяць святло. Дзякуючы гэтаму Алесь змог агледзецца.

      Аддзяліўшыся ад усіх, Алесь не адпускаў напружаны і чакальны стан. Але пасля чарады б'ючых маланак, хлопец двума рукамі моцна схапіўся за стралковую зброю і вырашыў, што пара дзейнічаць. Першай справай ён паглядзеў, што ж робіцца за траверсам ззаду яго. Горы разбітых бетонных сцен, жалеза, ляжалі далёка ад траншэі. У акрузе, у гразі ўсё ўсеяна мёртвымі целамі. Іх было занадта шмат. Малая частка з іх была апранута ў тую ж шэрую вайсковую форму, што насіў Алесь. Веяла пагрозай. Ад гэтага хлопцу стала няёмка і страшна, уся гэтая атмасферная карціна вайны палохала несапраўднага салдата. Алесь ніколі раней не ваяваў, а тым больш не бачыў столькі загінулых людзей. Не сабраўшыся з думкамі, Алесь у страху зноў схаваўся ў траншэі, апусціў галаву і застыў на месцы. Ён хаваўся ад мёртвых, бо думаў толькі пра іх, а не пра тое, як прадоўжыць шлях. У той разгублены момант ён адчуў мяккі дотык па назе. Нечаканы разрад маланкі асвятліў усю прастору – пад нагамі Алеся, у бруднай вадзе ляжала дарослае мужчынскае цела ў бела-чорным камуфляжы. Яго мёртвы зялёны твар, з адкрытымі чорнымі вачыма, цьмяна абмалёўваўся пры секундным святле. Ён быў жахлівым і вельмі страшным. Зялёная галава, як і ўсё цела, калыхалася ў каламутнай вадзе. Калі ж яркае святло маланак згасла, зніклі ўсе абрысы мерцвяка і цела злілося з цемрай. Тады забіты зноў дакрануўся правай нагі Алеся.

      Хлопец адскочыў, адышоў ад цела. Ад жаху ён хутка пайшоў па траншэі, пераступаючы нежывыя целы на сваім шляху. Моўчкі, па змрочнай муці, у дождж і ў дрыготкім вар'яцкім святле маланак Алесь накіроўваўся ў бок будынка з чырвоным дахам. Ён як звер імчаўся наперад, адчуваючы неспакойнасць душы і халодны страх сэрца. Ногі цяжка ішлі, рукі слізгалі аб пясчаныя сцены, па якіх хутка сцякала дажджавая вада. Калі ж салдацкае ўмацаванне скончылася, Алесь, не задумваючыся, цяжка вылез на паверхню. Аддыхаўся, супакоіў сябе тым, што нарэшце ён быў наверсе. Затым шырока адкрытымі вачыма, пад уплывам начной цемры, хлопец паспрабаваў агледзецца па баках. Маланкі ўжо не так часта гулялі ў небе, а тоўстыя кроплі вады падалі перад яго тварам, сцякалі па яго плашчу. Вакол было змрочна і мокра. Цяжка было выразна ўбачыць гарадскія далі. Начны праліўны дождж маскіраваў мясцовасць, сціхалі шумныя навальнічныя разрады. Усё радзей асвятлялася мясцовасць перад салдатам, здавалася, што вось-вось святло зусім знікне і пакіне маладога хлопца ў поўнай цемры. І ў гэтае імгненне, калі Алесь яшчэ стаяў недалёка ад траншэі, здалёк, нечакана пачуўся адзіночны стрэл, які яшчэ больш азмрочыў дух хлопца. А затым з левага боку пачулася кулямётная чарга і ў бок напалоханага салдата паляцелі кулі, якія свяціліся ў цемры. З назапашанай злосцю і з вялікім страхам, у секунду небяспекі хлопец зрабіў некалькі хуткіх крокаў наперад. Ён не чуў, як аб цвёрдую паверхню біліся кулі, як яны злосна свісталі вакол яго цела: шумеў дождж, шумеў капюшон на галаве, шумела сэрца. Калі ж яшчэ з большай сілай загрукатаў кулямёт, Алесь стаў хутка бегчы наперад, амаль не бачачы

Скачать книгу