Хабар. Андрэй Сідарэйка

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Хабар - Андрэй Сідарэйка страница 5

Хабар - Андрэй Сідарэйка

Скачать книгу

Ката з дрэва дастаць – калі ласка; залезці на самы вільчык даху, каб антэну замацаваць, – толькі пакліч. Вось і трэба было напісаць: з малых гадоў Петушкоў Артур Міканоравіч трэніраваў спрытнасць, вынослівасць, загартоўваў арганізм. А назву даць «Нялёгкае дзяцінства будучага героя».

      «Усе мяне вучаць, як падаваць артыкулы! – ускіпеў у думках журналіст. – Што ж, добра, напішу ўсю праўду пра незадаволеных герояў!»

      Вечарам ён сеў за стол і напісаў фельетон «Адваротны бок медаля». У ім згадвалася шмат чалавек. У тым ліку і перадавік-механізатар, якога перад пасяўной вазілі на чарговую кадзіроўку, бо дагэтуль ён усю зіму на працы не з’яўляўся. І абібок-токар, які працаваў за пуцёўку на Канары. І выратавальнік, які марыў толькі праславіцца, а не выконваць сумленна свой абавязак. Усім у фельетоне знайшлося месца. Бо дагэтуль у іншых жанрах публіцыстыкі шмат цікавых момантаў гублялася, не агучваліся некаторыя акалічнасці.

      Фельетон выйшаў у свет. З таго часу сапраўдныя і будучыя героі не вучылі журналіста, пра што трэба пісаць. І расказвалі Пятрову толькі неабходныя факты.

      Прэмія

      Гумарэска

      Міхасю пашчасціла: кіраўніцтва адзначыла яго прэміяй. Ды такой добрай, што за яе можна было ажыццявіць даўнія мары: набыць рыбалоўныя прынады, адрамантаваць машыну, абнавіць гардэроб і купіць новую парфуму.

      Дома Міхась распавёў пра прэмію і свае планы жонцы. Тая нічога не сказала, але, як толькі насталі выхадныя, выцягнула Міхася на кірмаш.

      Жанчына прымярала сукенкі, чаравічкі, майкі, блузкі, капялюшыкі, акуляры. А Міхась… даставаў грошы і разлічваўся. Калі прэмія раптоўна скончылася, жонка нарэшце спынілася.

      – Пэўна, хопіць, – сказала яна задаволена. – Ну, хіба я не прыгажуня і разумніца ў цябе?

      – Канешне, менавіта такая, – уздыхнуўшы, адказаў Міхась.

      На гэтыя словы жонка толькі пасміхнулася.

      Праз тыдзень за вячэрай Міхась з апетытам еў катлеты з пюрэ і салатай. Ён ужо і забыўся на свае мары, калі жонка раптоўна запытала:

      – У цябе якія планы?

      – Здаецца, няма ніякіх, – ажно спужаўся муж.

      – Тады заўтра едзем на базар спраўджваць твае мары. Мне таксама далі прэмію, таму гэтым разам разлічваюся я, – адрэзала жонка.

      – Добра! – абрадаваўся мужчына.

      А сам падумаў: «Яна і сапраўды ў мяне самая прыгожая і разумная!»

      Гаспадыня Фрося

      Гумарэска

      Саракагадовы закаранелы халасцяк Адась выпадкова ўбачыў па тэлевізары рэкламу: нейкая інтэрнэт-крама прапаноўвала набыць робата – «Хатнюю прыслужніцу Фросю». Голас за кадрам вяшчаў: «Навука не стаіць на месцы. Робат Фрося – таму доказ. За хуткі час яна прыводзіць у парадак кватэру, раскладвае па месцах рэчы, пыласосіць, выцірае пыл. Ідэальны падарунак для тых, у каго не хапае часу на хатнія справы».

      – Самае тое! – усклікнуў Адась і, схапіўшы ручку, стаў запісваць

Скачать книгу