Пераслед мінулага. Дмитрий Максимович Акулич

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пераслед мінулага - Дмитрий Максимович Акулич страница 4

Пераслед мінулага - Дмитрий Максимович Акулич

Скачать книгу

з'явіўся шанец не патрапіць на вочы жонцы, і ён, не раздумваючы, ім скарыстаўся. Арцём Ліс узяў свае схаваныя, назапашаныя грошы і паспяшыў да мэты. Мужчына з агнём у вачах выбіў мантыроўкай замок і расчыніў вароты гаража, выехаў на трактары з двара праз заднія вароты, да лесу. Уздоўж лесу, праехаўшы за дварамі і па палях, ён аб'ехаў вёску, і выехаў на жвіровую дарогу каля дома Лютага. А далей, Ліс з спакоем дабраўся да крамы.

      У свае шэсцьдзесят два гады Арцём умела і без ніякага высілку кіраваў невялікім трактарам. Ён здалёк пазнаў постаць Юрыя Лютага па яго павольнай і асцярожнай паходцы – па такой разбітай дарозе з пратэзам спрытна не паходзіш!

      Арцём Ліс пад'ехаў да аднавяскоўца, пакруціўся на мяккім сядзенні, якое было абцягнута чорным дэрмацінам, і павярнуўся да чалавека. Ён зрабіў апошнюю зацяжку, дасмаліў цыгарэту. Кіроўца быў апрануты ў аранжава-сіні плашч, які яму выдалі яшчэ падчас працы на чыгунцы. Пасля вайны, ён да пенсіі рабіў чыгуначнікам на станцыі недалёка ад вёскі. Арцём Ліс выпусціў цыгарэтны дым і строга зірнуў на Юрыя Лютага.

      – Чуеш? Сядай! – крыкнуў Ліс, – Ну! Сядай, падкіну! – пачухаў ён кончык свайго вострага счырванелага носа.

      Юрый Люты паглядзеў на Арцёма з-пад капюшона, які хаваў чорна-сівыя валасы і шырокі лоб.

      – А, гэта ты?! – неяк не па-сапраўднаму, млявым голасам, здзіўлена вымавіў Люты і працягнуў руку.

      Арцём Ліс прыняў поціск рукі, а затым кіслым няголеным тварам кіўнуў у бок прычэпа. Яго вялікія, як два пальцы, вусны, выкінулі цыгарэту ў бок. Нават пад дробным дажджом яны выглядалі сухімі. Невялікім рухам круглявай галавы Ліс паказваў земляку, каб той хутчэй пералез праз невысокі борт і сеў у прычэп. Кіроўцу хацелася выпіць, ды хутчэй, а марудлівасць Юрыя Лютага толькі раздражняла. Таму, у гэты момант Арцём нават незнарок падумаў: "Можа быць, лепш было б не спыняцца! Ды і што ўзяць з гэтага Юрася? З ім ні выпіць, ні закусіць! Непітушчым стаў, ох ужо гэты цвярознік!"

      За гэты час, пакуль сівы Ліс незадаволена думаў і круціў галавой, Юрый Люты ўпёрся пратэзам у дарогу, перакінуў здаровую нагу праз невысокі борт і, дапамагаючы сабе рукой, забраўся на невялікі прычэп. Як толькі пасажыр сеў на лаву, у выглядзе гарызантальнай дошкі, якая ляжала і мацавалася за борты, кіроўца імгненна ўключыў перадачу і даў газу. З-за раптоўнага руху Лютага трохі пахіснула і павяло ў бок. Ён тут жа левай рукой моцна схапіўся за халодны борт прычэпа, а правай рукой, у якой быў пакет, упёрся ў сырую драўняную дошку. Юрый выраўнаваў спіну і хутка прыбраў пакет ад дажджу пад плашч. Ён не чакаў, што Арцём Ліс папярэдзіць яго, але спадзяваўся на больш мяккі старт. Люты глядзеў на дарогу, якая паўзла ад яго як змяя, затым павярнуў галаву на лазовыя кусты, якія хавалі старую канаву, а пасля, глядзеў, як хмурна плыло шэрае неба.

      Арцём Ліс не збаўляў хуткасці, ледзь аб'язджаў лужыны. Пасажыр адчуваў, як хутка рухаўся трактар, адчуваў раздражненне кіроўцы. У восеньскай шэрасці

Скачать книгу