Цені Дзікага палявання. Алесь Кожедуб
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Цені Дзікага палявання - Алесь Кожедуб страница 3
Найбольш лесавік не любіў, калі чалавек з’яўляўся каля ягонага цяперашняга жытла. Даўней такое здаралася надзвычай рэдка, цяпер было.
Пушчы, лесу, якога лесавік меўся ахоўваць, было ўжо зусім мала. І звяроў у лесе таксама было… не зусім. Лесавіку здавалася, што ў гэтай пушчы, у гэтых цяперашніх лясках ён быў, ён жыў столькі ж часу, колькі стаяла пушча. Былая пушча. І ён перабіраўся з імшараў да сухіх гаёў, са звонкіх сасоннікаў у глухія ельнікі, з асіннікаў на балоце ў маладыя, вясёлыя бярэзнікі – і заўсёды быў пры справе, не адчуваў часу, яго страшэнна імклівага і адразу незаўважнага бегу. Старыя дрэвы паміралі, але з-пад іх вырасталі новыя. Ваўчыныя зграі доўга гналі ласіныя статкі, адбівалі з іх слабейшых ласёў, абкружалі іх цесным колам, падступаліся ўсё бліжэй, потым усе адразу кідаліся – і ласі гінулі; але ў другім статку маладыя ласі ўжо мераліся лбамі, пхаліся, тапталіся на месцы, стараючыся зрушыць, скрануць, паваліць саперніка, перамагчы. Гулі мяцеліцамі зімы, звінелі празрыстымі рэчкамі леты, адляталі з восеньскіх балатоў журавы і апушваліся жаўтлявымі каташкамі маладыя вербы ўвесну – усё гэта лесавік бачыў незлічоныя разы і ў самых розных месцах. Бывалі пажары, людзі выкарчоўвалі ляды, ставілі на іх хаты і засявалі палі, мяняліся рэчышчы рэчак, але яму ніколі не здавалася, што ў ягонай пушчы адбываюцца надта вялікія змены. Так было вельмі доўга, пакуль аднойчы ён не заўважыў зубра-адзінца, які выбрыў з лесу да вялікае вёскі, і людзі, убачыўшы яго, спачатку ад здзіўлення анямелі, а потым кінуліся з коп’ямі і сякерамі, пачалі абкружаць яго, гаўкалі сабакі і далёка ляцелі крыкі, – людзі ішлі зубра забіваць. А зубр, здурнеўшы, мусіць, ад старасці, стаяў, чакаў, звесіўшы рэдкую бараду-ахвос-це, не бараду – закарэлыя касмыкі, і ў вачах яго гарэў агеньчык зайшоўшага сонца, у вачах была пустэча. Тады над пушчаю