Беркут. Кніга першая. Мікола Міхайлавіч Адам
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Беркут. Кніга першая - Мікола Міхайлавіч Адам страница 2
– Тваю маці! – заўважыў пабітую акрываўленю галаву Беркута і збітыя касцяшкі на абедзвюх руках, адна з якіх мёртвай хваткай трымала заплечнік. – Пятровіч! – дакрануўся да пляча нерухомага суседа. – Пятровіч, жывы? – тармашнуў мацней. Але той не азываўся. – Чакай, Пятровіч, я зараз!
Пераскокваючы праз дзве прыступкі запар, Леўс дапяў да кватэры суседа, якая ўвесь гэты час раўнадушна праз вечка на дзвярах пазірала на нерухомае цела гаспадара. Іронія лёсу: быць за два крокі ад дому, здавалася, варта адно руку працягнуць да дзвярэй, за якімі – жыццё і дапамога, і… ніякая маўклівая паражнеча накрывае ў той самы момант, калі, лічы, ужо ўратаваўся. На ўсялякі выпадак ці па нейкай іншай прычыне Беркуты ніколі не замыкалі дзвярэй на замок. Тыя заўсёды трымаліся адчыненымі. Магчыма, Пятровічу пашанцавала б больш, калі б ён знайшоў сілы хаця б дапаўзці да дзвярэй і штурхануць іх, яны якраз адчыняліся ўнутр… І хатнія нічога не адчулі. Зрэшты, хіба адчуеш падобнае?.. Хіба прадчуеш бяду, якая мусіць адбыцца менавіта з табой проста зараз?..
Леўс забег у кватэру да суседзяў, забыўшыся, што дома магла быць толькі жонка Пятровіча, якую нельга было хваляваць з-за слабога сэрца і дыябету, дый дапамагчы яна нічым не змагла б. Хвароба нарасціла на целе жанчыны дужа залішнюю вагу, і Беркуцісе каштавала вялікіх высілкаў перасоўвацца нават па кватэры на няўпэўненых нагах. На вуліцу яна не выходзіла ўжо гадоў дваццаць і свежым паветрам дыхала з балкона, гадзінамі седзячы там, асабліва ўлетку, на пузатым зэдліку і ўзіраючыся ў далячынь ці яшчэ куды-небудзь, на што падала прагнае да сузірання вока.
Праз доўгі калідор з завешаным цёмнымі фіранкамі бакавым пакоем злева Леўс трапіў у гасцёўню з двума пакоямі-нішамі пасярэдзіне. Суседка глядзела тэлевізар, якраз трансліраваліся міжнародныя спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы, глядзець якія ды яшчэ фігурнае катанне тая вельмі любіла. Яна сядзела ў цесным для яе на першы погляд фатэлі побач з балконам і цяжка выдыхала паветра. Белыя прамыя валасы, як заўсёды, былі зачасаныя назад, і на іх ляжаў грабянец. Дзверы ў пакой Міхала – старэйшага