Полацк – горад памежны. Леанід Спаткай

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Полацк – горад памежны - Леанід Спаткай страница 3

Полацк – горад памежны - Леанід Спаткай

Скачать книгу

і іх звальненне са згоды «казённых палат і дарадцаў мытных спраў».

      Кожны праязджаючы праз мяжу Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі запаўняў «мытную дэкларацыю» – на лістку простай паперы пісаў штосці падобнае:

      «Пададзена генвара 11 дня 1776 году, запісаўшы ў кнігу.

      Учыніць дагляд па указу.

      У Полацкую мытную заставу

      Ад Альшэўскага Алісея

      Я, ніжэйпадпісаўшыся, аб'яўляю, что вязу з-за польской мяжы ў Беларусь разам з сабой тавары:

      

      Подпіс».

      У 1775 г. многія функцыі цэнтральных устаноў Расійскай імперыі былі передадзены мясцовым органам кіравання, у прыватнасці, зборам мытных падаткаў пачалі займацца мытныя экспедыцыі Казённай палаты Губернскага кіравання на чале з дарадцам мытных спраў, абавязкам якога таксама была барацьба са шматлікімі злоўжываннямі на мытнях. Аднак казнакрацтва ў мытнях працягвала квітнець буйнымі кветкамі, а мытнымі чынамі ўтойваліся немалыя грошы, аб чым, у прыватнасці, сведчаць звесткі «аб барацбе з тайнаправозчыкамі» чыноўнікаў Талачынской мытні. Так, у 1773 г. (першым годзе яе існавання) тут было сабрана і перададзена ў казну 3 061 руб.,, у 1774 г. – 1 333 руб., у 1775 г. – 100 руб., а з 1776 г. – нуль руб.! Злачынная дзейнась талачынскіх мытнікаў доўжылася да 1789 г., калі пачалося слецтва. У гэтым жа годзе пад слествам апынулася і палова наглядчыкаў, а таксама 16 абъездчыкаў Полацкай мытні.

      27 кастрычніка 1782 г. Кацярына II падпісала указ «Аб усталяванні асобага мытнага ланцугу і варты для прадухілення патаемнага правоза тавараў», згодна з якім у кожнай заходняй памежнай губерніі, у тым ліку і Полацкай, стваралася новая мытная варта, а на Дняпры – рачная мытная служба, якія паступалі ў распараджэнне генерал-губернатараў, а мытныя зборы, якія складалі да 10% дзяржаўнага бюджэту імперыі, паступалі ў казённыя палаты губерняў.

      На чале мытняў былі пастаўлены дыстанцыйныя наглядчыкі, якім падпарадкоўваліся наглядчыцкія двары, а тым – пасты, што выстаўлялі на мяжу да трох каманд мытнай варты колькасцю 10—15 чалавек, якія сачылі за тым, каб усе тавары і асобы перасякалі мяжу толькі праз мытныя пасты.

      Дыстанцыйныя наглядчыкі набіраліся з адстаўных афіцэраў, а аб'ездчыкі – з людзей вольных са «збяднеўшыў купцоў» і адстаўных «ніжэйшых чыноў» конных драгунскіх палкоў для чаго патрабавалася ад іх сведчанне аб добрых паводзінах і надзейныя паручальніцтвы. Прычым, імператрыца асабліва з'вяртала увагу Сената і Каммерц-калегіі, «каб да мытні і да мытнай варты прызначаліся людзі верныя і надзейныя».

      Як выконваўся гэты указ на месцах, у прыватнасці беларускім генерал-губернатарам Пасекам, сведчыць водгук на яго даклад, зроблены А.М.Радзішчавым, дзе ўскрываецца ўвесь негатыў.

      У сувязі з неналежнымі мытнымі справамі, сваімі імяннымі указамі ад 9 лютага 1783 г. №15663 г. генерал-пракурору князю Вяземскаму «Аб водпуску сумаў

Скачать книгу