Паўлінка. Купала Янка
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Паўлінка - Купала Янка страница 3
Якім. Не бойся, золатца, не зловяць! Усе пойдзе гладка. Заутра ў вас вечарынка; пасля вечарынкі ўсе будуць спаць моцна, так што хоць з гарматаў страляй – нічога не пачуюць. Я ўсё акуратна прыгатую, ты толькі звяжаш у клумак што патрэбнейшае, а там праз момант – і ты мая на векі вечныя.
Паўлінка (нібы са злосцю). Не я твая, а ты мой на векі вечныя!
Якім. Ну, хай будзе, як Сора казала; але гэта толькі тады у нас выйдзе, калі ты прыстанеш на тое, аб што я цябе прасіў і прашу.
Паўлінка (падумаўшы, смеючыся). Ну, згода да… заутрашняга дня, а там пабачым.
Якім (павесялеўшы). І дауно ужо трэ было гэтак сказаць, мая ты кветачка майская. Заутра вечарам, як толькі ўсе паукладаюцца, – я ужо у садзе пад акном буду на цябе чакаць. Ты аконца адчыніш, лахі пад пахі ды скакель з хаты у сад, як пятух!
Паўлінка. Гэта ты, як пятух, а я, як…
Якім (перапыняючы). Як курыца.
Паўлінка. Не курыца, а як зязюлька.
Якім. Як зязюлька, праз акно фырр! а пятух цап, а поп крапілам пырсь! а там…
Паўлінка. (смеючыся). А там ізноу фырр!.. Размахвае рукамі і хоча вырвацца. Якім мацней прыціскае яе к сабе і хоча пацалаваць; яна нібы баронщца, а пасля хватае яго за шыю і доўга горача цалуюцца.
Якім. Ох, каб гэтак усе жыццё і кожную мінутку.
Паулінка. Ого! Разласавауся!.. Аскому нагоніш, пакуль ахвоту спагоніш. (Прыслухаўшыся.) Ой, недзе туркоча! Ці не едуць толькі нашы з торгу!
Якім (прыслухаўшыся). Такі ж нехта едзе!
Паулінка (сумна). Значыцца, Якімка, трэба ўжо табе рабіць фырр!
Якім (устаючы, з уздохам). Нічога не парадзіш – трэба!.. Ой, гэтыя бацькі! І чаму гэта не родзяцца на свет дочкі без бацькоў!..
Паўлінка (устаючы). Ах, чуць не забылася. Ці прынёс мне тое, што абяцаўся?
Якім. А як жа, прынёс, мае ты золатца. (Дастае з кішэні фатаграфію і аддае Паўлінцы.)
Паўлінка (прыглядаючыся да фатаграфіі, весела). Вот так добра! Заместа аднаго маю ужо двух: аднаго, што сам ходзіць да дзяучат і рукам волю дае, а другога, што трэба насіць за… пазухай. (Смяецца.)
Якім (любуецца ею, хватае і цалуе). Ах ты, зязюлька мая ненаглядная!
Паўлінка (баронячыся). Ну, ну, петушок! Не гарачыся: паспееш з козамі на торг. (Выпіхаючы Якіма з хаты.) Марш дадому! Раз, два, тры!..
Якім (у дзверах). Помні, Паўлінка, – заўтра!.. (Выходзіць.)
З'ява 3
Паўлінка адна
Паўлінка (папраўляе ложак, пасля прыглядаецца да фатаграфіі, цалуе яе і хавае за пазуху, прыціскаючы грудзі рукамі). А што, смачна? цёпленька?… Га?… Каля самага сэрцайка дзявочага… Пэўна чуеш,