Беларуская паўстанцкая публіцыстыка часоў Каліноўскага. Каліноўскі Кастусь
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Беларуская паўстанцкая публіцыстыка часоў Каліноўскага - Каліноўскі Кастусь страница 2
Сам не знаў бы, што сказаці.
Юзаф
Ой, то праўда, што маскалі
Мала скуры не задралі!
Даўней быў хлеб і да хлеба,
Была упраж, як патрэба,
Мукі і круп поўны фасы,
Поўны сверан быў акрасы.
Домік, праўда, быў старэнькі,
Да шчаслівы былі ўсенькі.
А як москале насталі,
То мы, як мышы, прапалі…
І зямля цяпер не родзіць,
Хоць пасееш, то не сходзіць,
А хоць зыйдзе, град папсуе,
І жывінка не шыхуе…
Матэуш
Чэму ж даўней ўсё радзіла,
Бо сызмы даўней не была,
Пана Бога ўсе хвалілі
І шчаслівы ўсенькі былі.
Даўней кажды быў багаты,
Бо плацілі з каждай хаты
По пяць злотых на падаткі,
А маскаль дзяре астаткі…
А які ён хітры, браце!
Каб лепей мог з людзей драці
І каб людзі то не зналі,
На няго не наракалі,
То ён з паноў драў што сілы,
А пан скуль возьме, мой мілы,
З мужыка пан мусіў драці
І царэві ўсё аддаці.
А каб Бог не злітаваўся
І за свой народ не ўзяўся,
Вялеў сызму завадзіці,
Каб нас ад Бога адбіці,
Так цяпер нас Бог карае
І ўсе беды насылае
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.