У чым яго крыўда?. Гарэцкі Максім

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу У чым яго крыўда? - Гарэцкі Максім страница 4

У чым яго крыўда? - Гарэцкі Максім

Скачать книгу

style="font-size:15px;">      – Прайдзіся ты, сыночак, хаця да дзядзькавых, – бярэцца ізноў матка, – прачытаў бы ты што дзядзіне: яна ж, бывала, дужа любіла цябе слухаць, як ты чытаў ёй змалку.

      – Ага, пайду! А там ужо сядзіць гэты свяценькі Халімон, пачне прасіць (Лявон з'ядліва ўдаў старога Халімона): «Прачытайце, Рыгоравіч, што-небудзь бажэсцвенае…»

      – Ну дык што, калі папросіць? – дзівуецца на яго нездаволенне матка. – І дзядзіна папросіць, каб прачытаў ёй што-небудзь слёзна-жаласнае. Хто што любіць, той таго і просіць. Ну дык што?

      – Нічога!

      Доўга ўсе маўчаць. Бацькі чакаюць, ці не скажа сын чаго яшчэ. А сын гаворыць толькі ў сваіх думах: «Мінуўся час, калі я быў усякаму Халімону дурным чытакам».

      Але змякчыўшыся і перайшоўшы з злосці на пакуту, якая горш яшчэ з'ядала яму сэрца, ён разважае ў думках: «Праўда, чаму я стаў такі крывы?» І каб хоць трошкі абязвініцца, не столькі перад бацькамі, колькі перад самім сабою, і тым зменшыць прыкрую пакуту, ён нарэшце парушае нуднае маўчанне:

      – Не хацелі мяне малога нікуды пускаць, вось я і адзвычаіўся.

      Тады крыўдзіцца бацька. Ён нават узнімае галаву.

      – Хто цябе не пускаў? Як пачаў вучыцца, калі хацеў – гуляў…

      – Не хачу я з вамі спрачацца. Вось падушку ўзялі б сабе пад галаву.

      – Я падам! – падлівае ласкі матка.

      – На печ падушку?! Хм!.. – чмыхае бацька. – Каб яна тут упылілася, ці што?

      Ён папраўляе пад галавою свой армячок і кажа сыну з наўмыснай бесклапотнасцю:

      – Э, што там куды хадзіць і ездзіць! Як сабе ведаеш. Во, дзякуй табе, што сядзіш з намі старымі. Прачытай-ка ты хоць нам… Што ты там такое чытаеш?

      – Гэта вам будзе нецікава слухаць.

      – Чаму нецікава? Што там такое? – не маўчыць бацька.

      – Ну, песні розныя, наскія, запісаныя ад народу вучонымі людзьмі.

      – Дык нашто гэта яны запісвалі? – дзівіцца матка і просіць: – Прачытай-ка ж нам іх, Лявонічка!

      Лявон ведае, што просяць яны так сабе, абы наладзіць з ім нейкую духовую сувязь і разагнаць яго невясёлыя думкі. І ён чытае, нудна і нецікаўна, пару-другую жніўных песень. Бацька спачатку слухае, ды зараз галава яго сцішаецца на армячку ў дрымотным супакоі. Матка ж баіцца і руку перамяніць, а калі чытаннік азірнуўся, яна сумысля падпіраецца другою рукою, каб паказаць, што не заснула, слухае! І з далікатнасці, як думае Лявон, яна гаворыць:

      – А сыночак мой! Гэта ж і ў нас іх пяюць. Глядзі, га! Вось жа нехта не паленаваўся, аддрукаваў у кніжцы. Схадзі, Лявонічка, прачытай іх дзядзіне. І я пайду з табою, калі адзін не хочаш, – хапаючыся, дадае яна.

      – Не пайду.

      – Чаму? Сходзім.

      – Сяння ўжо позна…

      – Ну во: не пайду і не пайду. Сядзіш цалюткі дзень у хаце.

      Сказаўшы так, матка ўжо безуважна маўчыць. І бацька даўно маўчыць, бо спіць.

      Лявон моўчкі лістае кнігу – і гастрэй пакутуе, калі таксама безуважна шумяць лісты паперы.

      – А

Скачать книгу